Меркаванні55

Пазняк расказаў пра рускамірскую агрэсію супраць Офіса Ціханоўскай

Адбываецца «метадалагічна сістэмнае знішчэнне палітычнага вобразу Святланы Ціханоўскай і элементаў беларушчыны з боку рускага міру ў адмыслова прымітыўнай, грубай і зневажальнай манеры», піша ў сваім тэлеграм-канале ветэран беларускага руху Зянон Пазняк.

Зянон Пазняк. Фота з сацсетак

«Брыдкі канфлікт, які навязаны для прагляду беларусам у Сеціве, не з'яўляецца сямейным канфліктам Ціханоўскіх. Гэта метадалагічна сістэмнае знішчэнне палітычнага вобразу Святланы Ціханоўскай і элементаў беларушчыны з боку «рускага міру» ў адмыслова прымітыўнай, грубай і зневажальнай манеры.

Тут істотна тое, што «рускаму міру» не патрэбныя ў перспектыве ні напалову прарасейская Ціханоўская, ні агентурны «Офіс Ціханоўскай». Гэтак жа, як не патрэбны будзе і Лукашэнка (там толькі пытанне часу)», — сцвярджае Зянон Пазняк.

Пры гэтым, як бачна, сваёй ранейшай неаднаразова выказанай негатыўнай думкі пра Офіс Ціханоўскай ён не мяняе і не шкадуе на яго адрас самых знішчальных характарыстык. Гэты цэнтр беларускай актыўнасці, на думку ветэрана беларускага руху,

«апанаваны прамаскоўскай агентурай, ёсць залежным грантавым «проксі» брусэльскай палітыкі. Група стварылася пры арыентацыі на пуцінскую Маскву, яна варожая палітыцы Беларускага Адраджэння і гісторыі Беларускага Адраджэння 1980— 1990‑х гадоў, падтрымлівае расейскую русіфікатарскую сістэму «двуязычія», называе прарасейскі антыбеларускі рэжым Лукашэнкі «беларускім рэжымам», ухваляе эканамічныя санкцыі супраць народа Беларусі і адначасна выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі, карыстаецца фінансаваннем Еўразвязу».

Тым не менш, нават пры такім наборы цяжкіх грахоў усё ж мае значэнне тое, што хоць гэта група, на думку Зянона Пазняка, «здольная да супрацоўніцтва з Масквой па сутнасці», яна ўсё ж

«знешне выяўляе нацыянальную рыторыку, карыстаецца збольшага беларускай мовай і аб'ектыўна сведчыць сваёй імітацыяй дзейнасці пра існаванне Беларусі ў міжнароднай прысутнасці».

І менавіта гэта, маўляў, не задавальняе «рускі мір», які «ў прынцыпе не дапускае нічога беларускага ні па зместу, ні па форме». Менавіта гэта Пазняк і назірае на падзеленым на тры часткі відэа Сяргея Ціханоўскага ў ютубе: 

«Пасярэдзіне змешчаныя кадры агрэсіўнага інтэрв'ю Ціханоўскага ў пытаннях да Ціханоўскай, а злева і справа ў кадры два рускамірцы беларускага паходжання (адзін у вобразе каментатара, другі ў вобразе мужа), якія пацяшаюцца адзін з аднаго і здзекуюцца з Ціханоўскай ды з яе беларускай мовы, на якой добра гаворыць Ціханоўская».

На аснове гэтых назіранняў Пазняк робіць выснову:

«Крытыка супраць Ціханоўскай з агрэсіўнай пазіцыі «рус-міра» — гэта з'ява антыбеларускага паходжання. Базавыя асновы нацыі (тое, што датычыць існавання ўсіх) — гэта нацыянальная мова, нацыянальная дзяржава, нацыянальная незалежнасць. Супраць гэтых асноў вольных народаў у першую чаргу накіраваная агрэсія рускага міру і ў цэлым Расеі».

Найлепшы ж і адзіна дзейсны спосаб усёй гэтай агрэсіі рускага міру і Расіі супрацьстаяць, на думку Пазняка — знішчэнне ўсіх пагалоўна, і крытыкаў, і крытыкаваных. Група ягоных прыхільнікаў

«стаіць за ліквідацыю антыбеларускай палітыкі ў любой форме — у рэжымнай антыбеларускай (Лукашэнка), у апазіцыйнай прабрусэльскай (ОСЦ) і ў прамаскоўскай антыбеларускай («рус-мір» і рашызм)». 

Каментары5

  • Вольга
    27.11.2026
    Ну зайчык жа, не? Усё сказаў, як мае быць, каб знішчыць усю беларускую апазіцыю ў выпадку спробы рэалізацыі гэтага безнадзейнага сцэнару. Пазнякоўцы - д'артаньяны - а ўсіх іншых - пад нож. Чакаем выкана -(льнасці). Мэтадалёгію не падкажаце?
  • Перш за ўсё неабходна разам з ліквідацыей дыктатарскага рэжыму і
    27.11.2026
    Ліквідацыя антыбеларускай палітыкі ў форме адбельвацеля Лукашэнкі Пазняка.
  • бурлеск
    27.11.2026
    «Пасярэдзіне змешчаныя кадры агрэсіўнага інтэрв'ю Ціханоўскага ў пытаннях да Ціханоўскай, а злева і справа ў

    таварышу пазняку моЎ у псіхалагіні всея республікі адразу было пайсці?
    а не вась гэтае усе..

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА51

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА51

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць