Грамадства33

МЗС: Лукашэнку пра «Іскандэры» ня так зразумелі

Прэс‑сакратар міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў заявіў, што кіраўнік Беларусі нічога не казаў пра намеры нашай краіны разьмясьціць расейскія ракетныя комплексы. «Іскандэры» купяць ня хутка і не ў адказ на ПРА.

Прэс‑сакратар міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў заявіў, што ў матэрыяле ў газэце «Wall Street Journal» была дапушчаная няверная інтэрпрэтацыя словаў кіраўніка Беларусі. Гэта датычыцца выказваньняў адносна плянаў ЗША па разгортваньні сыстэмы ПРА ў Эўропе і дзеяньняў у адказ Расеі, уключна з разьмяшчэньнем комплексаў «Іскандэр».

Папоў адзначыў, што скажэньне сэнсу выказваньняў Лукашэнкі прывяло да мноства домыслаў, якія сталі повадам для няправільных ацэнак ня толькі сярод экспэртаў, але і ў палітычных колах розных дзяржаў.

«У сувязі з гэтым хачу заявіць, што кіраўнік Беларусі не рабіў ніякіх заява пра намеры нашай краіны разьмясьціць расейскія ракетныя комплексы «Іскандэр». У гэтым лёгка пераканацца, калі зьверыцца з стэнаграмай інтэрвію Лукашэнкі газэце «Wall Street Journal», разьмешчанай на сайце кіраўніка Беларусі», — адзначыў А.Папоў.

Далей адзначаецца, што ў рамках праграмы пераўзбраеньня войска паступова замяняюцца старыя ракетныя комплексы на новыя, у тым ліку, магчыма, і «Іскандэры», але гэта нават «ня пляны заўтрашняга дня».

Нагадаем, што напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд заявіў, што разьмяшчэньне расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» на тэрыторыі Беларусі не будзе спрыяць захаваньню стабільнасьці ў эўрапейскім рэгіёне.

«Мы ўжо шматразова заяўлялі, што сыстэма ПРА не скіравана супраць Расеі або Беларусі», — сказаў Р.Вуд.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць