Вайна

Уіткаф расказаў, якія чатыры дакументы абмяркоўвалі на перамовах з Украінай

Дэлегацыі Украіны і ЗША тры дні сустракаліся ў Маямі, каб абмеркаваць магчымае заканчэнне вайны.

Стыў Уіткаф на перамовах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам 18 жніўня 2025 года. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнант Андрэй Гнатаў.

Амерыканскую дэлегацыю прадстаўлялі спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф, Джарэд Кушнер і супрацоўнік Белага дома Джош Груэнбаўм. Да дыскусій таксама далучыліся ключавыя еўрапейскія дарадцы па нацыянальнай бяспецы.

«За апошнія тры дні ў Фларыдзе ўкраінская дэлегацыя правяла серыю прадуктыўных і канструктыўных сустрэч з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі», — паведаміў Уіткаф у X.

З Уіткафам і Кушнерам у Маямі таксама размаўляў спецыяльны пасланнік прэзідэнта Расіі Кірыл Дзмітрыеў, аднак яго Уіткаф не згадвае.

ЗША і Украіна ў гэтыя дні абмяркоўвалі чатыры дакументы:

план з 20 пунктаў, шматбаковая структура гарантый бяспекі, гарантыі бяспекі ЗША для Украіны, а таксама план эканамічнага развіцця і росквіту.

«Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню тэрмінаў і паслядоўнасці наступных крокаў.

Украіна застаецца цалкам адданай дасягненню справядлівага і трывалага міру.

Нашым агульным прыярытэтам з'яўляецца спыненне забойстваў, забеспячэнне гарантаванай бяспекі і стварэнне ўмоў для аднаўлення Украіны, яе стабільнасці і доўгатэрміновага росквіту», — напісаў Уіткаф.

Умераў пасля сустрэчы апублікаваў такі ж самы тэкст.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць