Кіно44

«Мінск!» У новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы» згадалі Беларусь

Як жа веды пра Беларусь дапамаглі чароўнай Эмілі Купер?

Скрыншот серыяла «Эмілі ў Парыжы»

Нядаўна «Нэтфлікс» выпусціў пяты сезон свайго папулярнага серыяла «Эмілі ў Парыжы». Гэта гісторыя амерыканскай дзяўчыны Эмілі Купер (яе грае Лілі Колінз), якая прыязджае ў Парыж працаваць у маркетынгавай кампаніі.

У новым сезоне падзеі адбываюцца ў Францыі ды Італіі.

У шостай серыі Эміліі трапляе ў бар, дзе праходзіць квіз на тэму серыяла «Сябры». У яе няма каманды, але з прыгожай амерыканкай знаёміцца хлопец і запрашае далучыцца да яго каманды.

Эмілі пагаджаецца і разам з новым знаёмым бадзёра адказвае на пытанні. «Мінск, Беларусь!» — упэўнена кажа амерыканка на чарговае пытанне. «Так, так, Беларусь!» — шчасліва пацвярджае іншая дзяўчына ў камандзе.

Неабходна зрабіць адсылку да серыяла «Сябры». У ім да Фібі заляцаўся навуковец, якога адправілі ў службовую выправу ў Мінск. Імаверна, пра гэта і пыталіся ў квізе.

Але ў сцэнарыстаў «Сяброў» Мінск знаходзіўся ў Расіі. Атрымліваецца, Эмілі нарэшце выправіла памылку. А яе каманда ў квізе перамагла. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Омг
    21.12.2025
    Воў, воў, лягчэй! Я яшчэ пасля ўзгадкі ў "Сябрах" ад радасці не адыйшоў.
  • Где гордость
    21.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Аналiтык
    22.12.2025
    На самой справе, гэта Ганьба, што ў Сябрах казалi, што Менск у Расеi. Заўсёды крынжова выглядаў гэты момант, асаблiва калi Фiбi сказала, што яна ведае, што Менск знаходзiцца ў Расеi (не, не там, спадарыня Кудроў). Можа нехта раскажа аўтарам серыялу Сябры, дзе Менск? Таму ўдзячны спадарам, якiя стварылi Эмiлi. Нарэшце.

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Месячная норма за два тыдні: самыя дажджлівыя гарады жніўня1

Кіраўнікі еўрапейскіх абарончых кампаній узмацняюць сваю бяспеку праз пагрозы з боку расійскіх спецслужб1

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць