Грамадства88

Затрыманы гаспадар акумулятарнага завода ў Брэсце

У праваахоўных органаў з'явіліся пытанні да дырэктара кампаніі «ПАК-кіраванне», члена Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце Віктара Лемяшэўскага. Пра гэта TUT.BY паведамілі тры інфармаваныя крыніцы.

Лемяшэўскі доўгі час быў непублічным бізнэсмэнам. Хоць яго «Першая акумулятарная кампанія» (ПАК) займала значную долю на беларускім рынку, а група кампаній 1AK-GROUP будавала заводы. Прадпрымальнік здабыў вядомасць у сувязі з будаўніцтвам завода «АйПауэр» у Брэсце, якое суправаджалася штотыднёвымі пратэстамі актывістаў.

14 чэрвеня Брэсцкі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне губернатара Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў». 17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу. 25 чэрвеня група кампаній 1AK-GROUP выступіла з заявай аб важнасці завода для краіны.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння ноччу сілавікі затрымалі Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых. Што ім інкрымінуецца, пакуль невядома.

Намеснік дырэктара 1AK-GROUP Аляксандр Воран ​​сказаў, што не валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Віктара Лемяшэўскага.

Па мабільным тэлефоне Лемяшэўскі недаступны. Апошні раз ён быў у мэсэнджары ў 5.25 раніцы.

Прэс-служба КДБ была лаканічная: «Без каментароў».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць