Грамадства1313

Блогера Змітра Казлова з Оршы трэці раз запар асудзілі на 15 сутак

Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту, напісала ў фэйсбуку праваабаронца Паліна Сцепаненка.

Змітра асудзілі 13 студзеня, пакуль ён быў за кратамі ў Оршы. Ніхто з ягоных знаёмых ці прадстаўнікоў аб працэсе не ведаў.

Праваабаронца Ігар Казмерчак паведамляе, што на Змітра Казлова агулам склалі 8 пратаколаў (за ўдзел у акцыях і за распаўсюд заклікаў да ўдзелу), вядома таксама, што яго яшчэ чакае працэс 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска.

«Сам ён сказаў: «Чакайце на майскія», — расказала Сцепаненка Свабодзе. — Абскарджваць нічога не будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».

Першы раз Зміцер Казлоў быў затрыманы 25 снежня і асуджаны на 15 сутак, потым арышт быў працягнуты.

Аршанец «Шэры кот», якога знялі з выбараў за лозунг «Фальшывым выбарам баста», расказаў пра праблемы ў рэгіёне і жыццё на блогерскія данаты

Каментары13

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць