Афіша33

У Мінску пачынаецца мегафестываль паэзіі

14, 15 і 16 лютага Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашаюць на ІХ Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»!

Мерапрыемствы будуць праходзіць на трох пляцоўках: у канферэнц-зале рэстарана «Сёмае неба» гатэля «Мінск», Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і клубе «Грай». 

Сёлета адкрыццё адбудзецца акурат у дзень народзінаў Міхася Стральцова. Партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, платформа Latvian Literature, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by, Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43», Кавярня-клуб «Грай».

Праграма

14 лютага (пятніца), 18.00

Гатэль «Мінск», канферэнц-зала рэстарацыі «Сёмае Неба» (пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверх, уваход з левага боку будынка).

Адкрыццё і першы дзень фэсту:

— цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова;

— цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў»;

— прэзентацыя кнгі выбраных вершаў Міхася Стральцова (укладальнік Андрэй Хадановіч);

— паэтычныя чытанні лаўрэатаў беларускіх літаратурных прэмій і замежных гасцей фестывалю: Вера Бурлак, «Фантазюркі» (Прэмія Цёткі), Марыя Мартысевіч, «Сарматыя» (Прэмія Арсенневай і «Кніга года»), Галіна Сіўчанка, «Зоў звычаю» (Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча).

Войцех Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча), Валтс Эрнстрэйтс (Латвія), Кірылс Эціс (Латвія), Петэр Мілчак (Славенія), Вячаслаў Лявіцкі (Украіна), Алена Сцепаненка (Украіна), Міра Лукша (Беласток).

Музыка — Андрэй Такінданг.

15 лютага (субота), 13.30

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

— замежныя госці і іх перакладчыкі: Войцэх Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча);

— паэтычныя чытанні Школы маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (Iona Flint, Данііл Арыянаў, Марыя Бадзей, Крысціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Дзіяна Ганчарык, Аляксей Грызунт, Павел Дарохін, Артур Камароўскі, Павел Капанскі, Стася Кацюргіна, Ганна Комар, Ганна Мананкова, Віталь Мурашкевіч, Антон Саладоўнікаў, Дар'я Сіморава, Ганна Шакель і інш.);

— марафон прэзентацый паэтычных кніг: Валянціна Аксак («Кава ў арліным гняздзе»), Георгій Барташ («Анталогія сучаснага беларускага верлібра»), Сабіна Брыло («Я и другие люди»), Цемрык Велет («Злом»), Ігар Кулікоў («Храм ракі»), Андрэй Хадановіч («Школа травы»). Перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Вольга Гронская, Аксана Данільчык, Галіна Дубянецкая, Марына Казлоўская, Ігар Крэбс, Алесь Разанаў, Юля Цімафеева, Ганна Янкута прадстаўляюць кнігі вершаў Джорджа Гордана Байрана, Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага, Збігнева Герберта, Джакама Леапардзі, Фернанду Песоа, Захірыддзіна Мухамада Бабура, Энхедуанны.

Музыка — Алесь Камоцкі.

19.00 — «Ноч паэзіі»

Кавярня-Клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

Мадэратары — Дар'я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.

Андрэй Адамовіч, Крысціна Бандурына, Цімур Буйко, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Адам Глобус, Артур Камароўскі, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Міра Лукша, Вячаслаў Лявіцкі, Уладзь Лянкевіч, Серж Мінскевіч, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Алена Сцепаненка, Цімур Хоміч, Юля Цімафеева, Валтс Эрнстрэйтс, Кірылс Эціс.

Музыка — гурт «Няміга».

16 лютага (нядзеля), 15.00

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

Фэст аднаго верша: фінальная вечарына і ўзнагароджанне пераможцаў. Арганізатар — Георгій Барташ.

На ўсіх імпрэзах фестывалю працавацьмуць кропкі продажу беларускай кнігі.

Уваход вольны!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы13

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць