Грамадства

Лукашэнка падпісаў указ аб канстытуцыйнай камісіі: у складзе 36 чалавек

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб канстытуцыйнай камісіі.

Створанай канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне.

Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Лукашэнку выпрацаваныя прапановы па змене асноўнага закона краіны для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.

У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Кіраваць працай камісіі будзе старшыня Канстытуцыйнага суда — заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікі на пасадзе старшыні камісіі — старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.

У склад Канстытуцыйнай камісіі таксама ўвайшлі парламентарыі: сенатары Алег Румо, Таццяна Рунец, Сяргей Сівец і дэпутаты Святлана Любецкая, Ігар Марзалюк, Валянцін Семяняка.

Выпрацоўваць прапановы па змене асноўнага закона ў складзе камісіі будуць і прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання.

У камісію ўвайшлі генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько, старшыня праўлення ЗАТ «БСБ Банк» кандыдат эканамічных навук Сяргей Дубкоў, генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Валерый Іванковіч, гендырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Мікалай Мартынаў, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай Радаман.

Грамадскія аб'яднанні ў Канстытуцыйнай камісіі прадстаўлены старшынёй Беларускага саюза жанчын Аленай Богдан, Юрыем Васкрасенскім, старшынёй Моладзевага савета пры Нацыянальным Сходзе Ягорам Макарэвічам, старшынёй Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Валерыем Міцкевічам, першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі Аляксеем Сокалам, Аляксандрам Шпакоўскім.

Сярод прадстаўнікоў навукі і адукацыі ў склад камісіі ўключаны загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Беларусі Рыгор Васілевіч, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда доктар юрыдычных навук Наталля Карповіч, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук Таццяна Маслоўская, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук Арцём Пухаў, галоўны саветнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат юрыдычных навук Кацярына Рэчыц, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў кандыдат юрыдычных навук Алена Сямашка.

Сферы культуры і спорту ў складзе канстытуцыйнай камісіі прадстаўляюць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра» народны артыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Яфрэмаў, майстар спорту, член нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Аляксей Талай, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, заслужаны майстар спорту Наталля Цылінская.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?8

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць