Ежа77

Чаму цяперашняя тушонка захоўваецца толькі 2 гады, а ў савецкія часы ў разы даўжэй?

Чаму ў часы СССР тушонка магла спакойна захоўвацца гадоў з 10, а сучасныя вытворцы абмяжоўваюць тэрмін прыдатнасці сваёй прадукцыі 2‑3 гадамі? Гэта звязана з якасцю мяса, з якога гатуюць тушонку, ці абумоўлена нейкімі «сакрэтнымі тэхналогіямі», якія нібыта былі страчаныя пасля распаду Саюза? Дырэктарка малдаўскага мясакамбіната Mezellini Анжэла Геаргіца раскрыла вытворчыя таямніцы, піша Telegraf.news.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах кіраўніцы мясакамбіната, скарачэнне тэрміну прыдатнасці ніяк не звязана з якасцю самога прадукту.

Мяса тут увогуле ні пры чым. Уся справа ў матэрыялах, з якіх рабілі тару. Раней тушонку закатвалі ў метал значна большай таўшчыні, што забяспечвала лепшую захаванасць мяснога прадукту.

Геаргіца наглядна прадэманстравала, як адрозніваецца вага старой савецкай кансервавай банкі ад сучаснай — 69 грамаў супраць 34 грамаў. Гэта значыць, вагу тары паменшылі ўдвая.

Больш за тое, вайсковую тушонку са стратэгічных запасаў (часцей за ўсё ў каментарах згадвалі менавіта яе, як доказ якасці) захоўвалі ў асаблівых умовах — у прамасленай паперы або ў парафіне і ў драўляных скрынках, без папяровых этыкетак. Іх наляплялі асобна, ужо пасля адкрыцця скрыні. У такіх умовах тушонку сапраўды маглі захоўваць дзесяцігоддзе, хоць заводы, у адпаведнасці з дзяржстандартамі, якія тады дзейнічалі (ГОСТ 8284-84) вызначалі тэрмін прыдатнасці ўсяго ў 6 гадоў.

Цяпер жа, зразумела, ніхто тушонку ў такіх умовах не захоўвае. Больш за тое, па словах Геаргіцы, да 90% тушонкі ў нашы дні выпускаецца не ў бляшанках, а ў шкляной тары. Яе, па словах дырэктара мясакамбіната, значна больш ахвотна купляюць, паколькі людзі «не давяраюць» вытворцам на слова і самі «хочуць бачыць — ёсць там мяса ці не».

У такой шкляной тары ёсць «слабое месца» — металічная крышка. Менавіта з-за яе тэрмін прыдатнасці абмяжоўваецца двума-трыма гадамі, далей крышка можа акісляцца і можа пачынацца карозія металу, з-за чаго парушаецца герметычнасць слоіка, а мяса пратухае.

@mezellini.md

⬇️ Почему советская тушенка "жила" по 10 лет, а современная - всего 2-3? Разучились делать? По ГОСТу 8284-84 срок годности был до 6 лет. Стратегические запасы хранили в масле/парафине в деревянных ящиках. Этикетки отдельно - их клеили после вскрытия ящика. В таких условиях действительно сохранялись и по 10 лет. Но завод отвечал за безопасность только 6❗️ ➡️ Сейчас 90% тушенки делаем в стекле, потому что покупатель хочет видеть продукт. Но у любой закатки слабое место - крышка, поэтому современная тушенка хранится всего 2-3 года. Это не про качество, а про технологию‼️ Делаем 2 вида тушенки: HAME - премиальная, кусковая, крупные куски свежего мяса (от 30 г). Лан - классическая, тоже из свежего мяса, просто больше жировой и соединительной ткани. Курица, как и в домашней тушенке, готовится вместе с косточками! Оказывается, многие об этом не знают. Продаём в Супермаркетах Nr1 и Family Market, а также в обычной рознице.

♬ оригинальный звук - Mezellini.md

Дарэчы, менавіта таму пры куплі тушонкі варта ўважліва аглядаць банку — як шкляную, так і металічную. Пры механічным пашкоджанні металічнай тары — моцных увагнутасцях — або з'яўленні ржы можа пашкоджвацца спецыяльны ахоўны пласт унутры, так што ўжыванне тушонкі з пашкоджанай тары можа быць небяспечным для здароўя.

Аднак, па словах Геаргіцы, для сучасных вытворцаў у такіх «часавых абмежаваннях» новых тэхналогій ніякай праблемы няма. Дырэктарка патлумачыла, што пры адсутнасці дэфіцыту мясной прадукцыі пакупнікам няма неабходнасці рабіць такія доўгатэрміновыя запасы, таму і вытворцам няма сэнсу выкручвацца ў спробах падоўжыць тэрмін прыдатнасці тушонкі, якая, хутчэй за ўсё, будзе з'едзена адразу ж пасля пакупкі.

«Начынка якасная — я за гэта адказваю. Проста няма задачы захоўваць доўга», — патлумачыла Геаргіца.

Каментары7

  • Ваўкалак
    08.12.2025
    Мясніца Геаргіца
    Раскрыла таямніцы,
    Якую тушонку выбраць,
    Каб з'есці і не атруціцца.
  • Футус мама Луй
    08.12.2025
    Лучше бы бомбоанями,брынзой и виноградом занимались.
  • Скажы "Кішэнэу"
    08.12.2025
    хамса, Цяпер усе масава робяць малдаўскія пашпарты (па праграме нашчадкаў нашчадкаў студэнтаў зборшчыкаў садавіны пры СССР) для паездак у ЕС, і каб сысці за мясцовых вучаць мясцовыя брэнды і назвы гарадоў, а не толькі Буна Зіва і Мульцумэск.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць