Моды1717

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы

Калядны прыём у прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў варшаўскім палацы Бельведэр апынуўся сёлета ў цэнтры ўвагі. А які правілы дрэс-кода для такіх афіцыйных мерапрыемстваў? Разабраліся ў іх і папрасілі стылістку Ганну Прышывалка пракаментаваць лукі гасцей.

Калядны прыём у прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Існуе некалькі відаў дрэс-кодаў, якія, акурат, адрозніваюцца ўзроўнем фармальнасці.

  1. White Tie (белы гальштук) — самы строгі дрэс-код, які прадугледжвае фрак, белы мятлік і лакаваны абутак для мужчын і вечаровыя максі-сукенкі, пальчаткі і ўпрыгожанні для жанчын.
  2. Black Tie (чорны гальштук) — звычайна актуальны для ўрачыстых імпрэз, прыёмаў і прэм’ер. Тут вітаюцца смокінгі, чорныя мятлікі і вечаровыя ці кактэйльныя сукенкі.
  3. Business Formal — патрабуецца для афіцыйных перамоваў, сустрэч. Тут ужо ў ход ідуць класічныя касцюмы ў нейтральных колерах і мінімум аксэсуараў.
  4. Business Casual — менш строгі, офісны стыль, у якім жакет можна насіць без гальштука. Кашуля, нагавіцы ці спадніцы — іх у такім выпадку дастаткова.

На сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы як такога дрэс-кода не было, але ў запрашэнні ўдакладнялася, што вітаюцца нацыянальныя касцюмы ці іх элементы. Менавіта таму на мерапрыемстве можна было пабачыць людзей як у вечаровых сукенках, так і ў джынсах са швэдрамі. Але прадстаўнікі палітычнага беларускага кола па традыцыі былі ў строгіх касцюмах.

У якасці нацыянальных дэталяў у некаторых гасцей былі хусткі з арнаментам, вышыванкі.

Юрыст і былы палітвязень Максім Знак быў у вышыванцы. Фота: LookByMedia
Блогер Максім Паршута паклаў у нагрудную кішэню пінжаку хутску з арнаментам. Фота: LookByMedia
Блогер Глеб Сямёнаў абраў пінжак з валошкамі, а Сцяпан Пуціла — мятлік і хустку з арнаментам. Фота: канал «Этот Прус»

«Палітыкі, дэпутаты, прэзідэнты, першыя лэдзі, дыпламаты — для гэтых людзей разуменне дрэс-кодаў — частка прафесіі. Яны апрыёры мусяць ведаць правілы», — каментуе Ганна Прышывалка. «А вось для прадстаўнікоў сферы культуры, журналістаў, блогераў і іншых дапушчальна не разбірацца ў тонкасцях, дастаткова разумення «адэкватнасці» адзення месцу. Сярод запрошаных у прэзідэнцкі палац Бельведэр такіх гасцей было нямала, таму мы і бачылі разнастайнасць вобразаў. Хаця, вядома, калі б у запрашэнні прапісалі правілы і патрабаванні да знешняга выгляду, магло б быць інакш. «Магло б», бо на прыёме ў тым ліку завіталі палітвязні, і я думаю, што аператыўнае набыццё вечаровых сукенак і дарагіх касцюмаў пасля турмы для іх дакладна не ў прыярытэце». 

Стылістка адзначае, што хоць сучасны свет змяніўся, і ў нечым патрабаванні да знешняга выгляду зрабіліся больш дэмакратычнымі (напрыклад, для жанчын стала дапушчальным быць у больш тонкіх калготках, чым у мінулым), усё роўна дрэс-код — гэта актуальная гісторыя.

«Пры дапамозе дрэс-кода людзі дадаткова падкрэсліваюць узровень, важнасць і тэматыку той ці іншай імпрэзы. І, канечне, калі б беларусы завіталі да прэзідэнта Польшчы з занадта яркім і мудрагелістым макіяжам, з глыбокім дэкальтэ і ў міні-спадніцах, то гэта б паказала іх непавагу, бескультур’е. У такіх выпадках важна проста адчуваць «адэкватнасць» адзення падзеі — гэтага можа быць дастаткова, неабавязкова разбірацца ва ўсіх тонкасцях дрэс-кода», — дадае стылістка.

Асобна суразмоўца надала ўвагу двум супрацьлеглым вобразам — нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай і прадстаўніцы ABBA Марыны Гірын. 

«Марына Гірын для мяне з'яўляецца прыкладам добрага густу, пачуцця стылю і дарэчнасці, разумення таго, што пасуе асабіста ёй. У яе атрымалася вытрымаць баланс паміж дзелавой стрыманасцю і ўбранасцю. Тонка, з велізарным густам, і, галоўнае, вельмі прагрэсіўна, спалучаюцца розныя колеры. У дадзеным выпадку яе вобраз цалкам адпавядаў узроўню і тэматыцы імпрэзы, пары года, а таксама статусу самой Марыны».

Марына Гірын — у туфлях і з сумачкай у колеры фуксія. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай.

Што тычыцца Святланы Ціханоўскай, тут стылістка адзначыла, што яна якраз магла дазволіць сабе больш смелыя рашэнні.

Святлана Ціханоўская выступае на калядным прыёме ў прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Да прадстаўнікоў нашай палітычнай апазіцыі ніколі нельга прычапіцца наконт таго, што тычыцца парушэнняў афіцыйнага, дзелавога дрэс-кода. Можна толькі сказаць, што часам іх выбар занадта стрыманы і кансерватыўны (асабліва на кантрасце з іншымі заходнімі палітыкамі). Я магу дапусціць, што гэта робіцца спецыяльна. Усе мы памятаем, колькі шуму было, калі Святлана Ціханоўская з’явілася ў відэа з дарагім кубкам. Яе асэнсаваны выбар — сціпласць, каб злыя языкі не хацелі паабмяркоўваць, што там колькі каштавала, дастаўшы калькулятар».

Каментары17

  • Станік Зарэцкай
    16.01.2026
    Галоўнае пытанне: за чый кошт куплены гэты ўвесь "дрэс-код"? Ці не за тых, у чый рот яны так глядзяць?
  • Адна з мужам, другая - не!
    16.01.2026
    Два супрацьлеглыя вобразы!
  • Стылістка пракаментавала вобразы
    16.01.2026
    :Р

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць