Вайна1212

Колькі расійскіх вайскоўцаў загінула за год? Гэта лічба ўжо перавысіла савецкія страты ў Афганістане

«Медыязона» разам з Бі-бі-сі і валанцёрамі падлічвае страты расійскай арміі па адкрытых крыніцах.

Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

За год вайны было забіта мінімум 15 136 расійскіх вайскоўцаў. Гэта тыя, чые імёны дакладна вядомыя.

З іх 1214 — загінулыя мабілізаваныя.

За апошнія 12 дзён стала вядома пра тысячу смерцяў.

Журналісты пішуць, што рэальная колькасць забітых можа быць у некалькі разоў большай. 

Колькасць пацверджаных па адкрытых крыніцах расійскіх страт за год гэтай вайны перавысіла прызнаныя афіцыйна савецкія страты ў Афганістане за дзевяць гадоў (15 051 чалавек).

Да 24 лютага пацверджана гібель больш за 1 800 афіцэраў расійскай арміі і іншых сілавых структур, 199 з іх — у званні ад падпалкоўніка і вышэй.

Самыя вялікія катэгорыі загінулых — мотастралковыя войскі (13,2%), добраахвотнікі (11,1%), ПДВ (10,3%).

Паводле апошніх ацэнак амерыканскай і брытанскай разведак, расійскія страты, з улікам ПВК «Вагнер», а таксама фарміраванняў марыянеткавых ДНР і ЛНР, на гэты момант дасягнулі 175—200 тысяч чалавек, з іх 40—60 тысяч загінулі.

Каментары12

  • Толик
    24.02.2023
    Как это касается беларусов?
  • 05.09.45
    24.02.2023
    А с той стороны как обстоят дела?
  • Андрусь
    24.02.2023
    Цалкам відавочна, што колькасць "выведзеных з ладу" расійскіх вайскоўцаў нашмат большая і вымяраецца сотнямі тысяч (гэта і забітыя і параненыя да ступені немагчымасці працягваць удзельнічаць у баявых дзеяннях). Інакш у расійскай улады не было б неабходнасць папаўняць шэрагі рэгулярнай арміі праз абвяшчэнне ўпершыню пасля Другой Сусветнай вайны мабілізацыі і прызыў нават паводле афіцыйных дадзеных сотняў тысяч цывільных грамадзян на вайну з Украінай. Да гэтага яшчэ дадаецца масавая вярбоўка ў прыватныя найміцкія структуры зняволеных турмаў і калоніяў. Таму лічба, якую даюць украінцы, - 146 000 забітых за год расійцаў цалкам выклікае давер.   

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць