Грамадства11

Адзін з брытанскіх універсітэтаў аб'явіў набор на доктарскую праграму па тэме Беларусі

Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка аб'яўляюць набор на праграму дактарантуры, якая цалкам аплачваецца і пачнецца 1 кастрычніка 2023 года ў рамках праграмы AHRC Collaborative Doctoral Partnership Scheme.

Навучанне накіравана на даследаванне ўнікальнай беларускай калекцыі Брытанскай бібліятэкі, гісторыі развіцця краіны падчас халоднай вайны і развіцця калекцыі ў выніку выхаду Беларусі са складу СССР у 1991 годзе.

Праграма будзе праходзіць пад сумесным кіраўніцтвам доктара Наталлі Чарнышовай (Школа гісторыі) і прафесара Джэрэмі Хікса (кафедра сучасных моў і культур) з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі, а таксама прадстаўнікоў навуковай супольнасці Брытанскай бібліятэкі.

Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка імкнуцца заахвочваць заяўкі ад самага шырокага кола кандыдатаў, асобным плюсам для кандыдата будзе веданне беларускай мовы. Заяўкі прымаюцца да 8 мая 2023 года.

Больш падрабязна пра праграму і ўмовы падачы заяўкі чытайце па спасылцы.

Каментары1

  • Літвін
    14.04.2023
    Беларусь для іх гэта кавалак саўковай імперыі. Мы мусім самі вяртацца да сваіх літвінскіх каранеў, а з белымі рускімі няма ў нас будучыні, няма. Кідайце ў мяне камяне але няма! Толькі вярнуўшыся да літвінаў здабудзем магчымасць на будучыню.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць