Ежа11

Мексіканская кесадылья з курыцай, фасоляй, гароднінай і сырам

Калі ў вас ёсць сандвічніца, прыгатаваць кесадылью будзе прасцей. Калі няма — можна падсмажыць яе з двух бакоў на звычайнай патэльні.

Фота: 1000.menu

Ператварыце звычайны перакус у сапраўднае свята, прыгатаваўшы мексіканскую кесадылью.

Для яе вам спатрэбіцца:

  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • 1 кабачок, парэзаны агароднінарэзкай на доўгія палоскі або нажом — тонкімі пластамі,
  • 1 маленькая чырвоная цыбуліна, дробна нарэзаная,
  • 3 зубчыкі часнаку, здробленыя,
  • 1 чайная лыжка молатай каляндры,
  • 1 чайная лыжка молатага кмену,
  • 400-грамовая бляшанка чырвонай фасолі, прамытай,
  • 50 г памідораў чэры, нарэзаных на чвэртачкі,
  • 1/4 шклянкі буйна нарэзанай кінзы,
  • 4 мексіканскія тарцільі з мукі (яны прадаюцца ў такіх жа ўпакоўках, як і лаваш),
  • 2/3 шклянкі буйна нацёртага абястлушчанага сыру (напрыклад, чэдару),
  • 180 г смажанага перцу, высушанага, нарэзанага,
  • 1 шклянка буйна нарэзанай варанай курыцы,
  • 20 г маладога шпінату.

 

Для падачы:

  • 1/3 шклянкі лёгкай смятаны,
  • 1 лайм, нарэзаны долькамі.

 

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце палову алею на вялікай патэльні на моцным агні. Гатуйце кабачок, пераварочваючы, 2—3 хвіліны або да мяккасці. Перакладзіце на талерку.
  2. Нагрэйце астатнюю частку алею на сярэднім агні. Падсмажце цыбулю, памешваючы, на працягу 3 хвілін або пакуль яна не стане мяккай. Дадайце часнок, молатую каляндру, кмен і фасолю. Гатуйце, памешваючы, на працягу 5 хвілін або пакуль фасоля не прагрэецца. Зніміце з агню. Дадайце памідоры і кінзу. Прыпраўце соллю і перцам. Перамяшайце.
  3. Разагрэйце сандвічніцу. Пакладзіце 2 тарцільі на працоўную паверхню. Пасыпце іх сырам, пакладзіце сумесь з фасолі, перцу, курыцы і шпінату. Накрыйце дзвюма астатнімі тарцільямі.
  4. Кладзіце гатовыя кесадыльі па адной у прэс для сандвічаў. Гатуйце ад 4 да 5 хвілін або пакуль добра не падсмажацца і не прагрэюцца. Нарэжце трохвугольнымі кавалкамі. Падавайце са смятанай і лаймам.

 

Калі ў вас няма сандвічніцы, можна гатаваць кесадылью на неглыбокай патэльні, накрыўшы зверху, напрыклад, цяжкай накрыўкай або невялікай талеркай у спалучэнні з яшчэ чым-небудзь цяжкім зверху. Падсмажвайце з аднаго боку, потым здымайце прэс, пераварочвайце сандвіч і падсмажвайце з другога боку.

 

Чытайце яшчэ:

Лаваш-ролы з курыцай і кукурузай — перакус, які зручна ўзяць з сабой, куды б вы ні выправіліся

Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай

«Мексіканцы заўсёды на расслабоне»: беларус, які з’ехаў у Гвадалахару, расказвае пра тамтэйшае жыццё, кухню, бяспеку

Каментары1

  • ромавая баба
    04.06.2023
    "у спалучэнні з яшчэ чым-небудзь цяжкім зверху."
    можна сесці зверху?

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць