Усяго патроху117117

Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве

Прэтэнзія была да мовы, на якой выконвалася песня.

Скрыны відэа сторыс дзяўчыны

У Варшаве вулічны музыка з Беларусі спяваў песню «Воіны свету» Сяргея Міхалка, якая стала адным з гімнаў Майдана ў 2014-м. Да яго падышла ўкраінка, графічная дызайнерка Дана Ішчук, стала здымаць на тэлефон і абурацца, што хлопец спявае па-руску. Яна закрыла яму мікрафон і стала тлумачыць, што гэта мова тэрарыста, таму хай спявае па-ангельску, па-польску, але толькі не па-руску.

У працягу спрэчкі дзяўчына прапанавала яму спяваць па-беларуску, але музыка адказаў, што яе не ведае, бо ў школе не вучылі як след.

«Стаць і крычаць пасярод Варшавы — гэта адзінае, што хочацца», — напісала дзяўчына ў сторыс у інстаграме, дзе выклала відэа размовы з музыкам.

Гісторыю падхапілі ў твітары.

Адны лічаць, што дзяўчына мела рацыю, другія — што заўвага была абсурднай, з улікам таго, якая песня гучала, трэція — што хлопец мог бы і вывучыць беларускую мову.

«Давайце яшчэ раз. Украінка, у Польшчы, пратэстуе супраць вулічнага музыкі з Беларусі, які спявае на расейскай, майданаўскую песню. Вінегрэт».

«Як мне часам хочацца падысці да кожнага расейскамоўнага ўкраінца ў Варшаве і распавесці яму пра мову агрэсара. Не беларусы прывезлі шалёную колькасць расейскай мовы ў Польшчу, а менавіта ўкраінцы. Толькі ў Беларусі за мову садзяць і збіваюць, а ўкраінцам проста пофіг».

«Яны ходзяць на курсы польскай, а сваю мову не вучаць. Дзяўчына малайчына! Нельга дапускаць, каб у Еўропе пашыралася мова тэрору».

«Ёсць пытанне да ўсіх удзельнікаў відэа».

Каментары117

  • Ёсік
    01.10.2023
    Калі бацькі нічога не робяць, каб дзеці ведалі хоць троху родную мову, дык аніякая школа не дапаможа. Чаго зьдзіўляцца, малыя ды моладзь тырчаць ад усяго расейскага - музыка, тык ток, ютуб. На нас і зьнікне мова.
  • Алекс
    01.10.2023
    ...... ультрапатрыётка. З усёй павагай да Украіны, такія асобы ідуць туды, куды і карабель.
  • Каркур
    01.10.2023
    Адзінае пытанне: што яны робяць у варшаве, калі на фронце патрабуюцца людзі?

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску6

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску6

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць