Свет

Турэцкі парламент ухваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў НАТА

Парламент Турцыі на сваім пасяджэнні 23 студзеня ўхваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў НАТА, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Турцыя больш за год адмаўлялася ратыфікаваць шведскую заяўку, імкнучыся за гэта атрымаць палітычныя саступкі. Так, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган патрабаваў ад Стакгольма выдаць Анкары актывістаў Курдскай рабочай партыі, якіх турэцкія ўлады лічыць тэрарыстамі, а Швецыя дала прытулак.

Акрамя таго, турэцкае кіраўніцтва патрабавала адмяніць шведскае эмбарга на пастаўку краіне зброі, а таксама крытыкавала акцыі спалення Карана ў Швецыі і патрабавала іх забароны.

Раней нейтральная Швецыя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай падала заяўку на ўступленне ў НАТА разам з Фінляндыяй, але ў выніку тая апярэдзіла яе амаль на цэлы год, паколькі ў шведаў узніклі праблемы з ухваленнем яе заяўкі Турцыяй і Венгрыяй.

Цяпер Швецыі, калі ў Турцыі не ўзнікне праблем з подпісам прэзідэнта Эрдагана, засталося дамагчыся ратыфікацыі толькі Венгрыі. Прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан сёння абвясціў, што ён запрашае свайго шведскага калегу на «перамовы» па гэтым пытанні. МЗС Швецыі, аднак, заявіў, што ніякага прадмета для перамоваў з Венгрыяй насамрэч няма.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць