Эканоміка55

Прадаваць месцы ў чэргах на мяжы можна абсалютна легальна. Ці выгадна атрымліваецца?

Нядаўна выпісалі чарговы штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць беларусу, які прадаваў месцы ў чарзе на мяжы з Польшчай. Асноўная прэтэнзія падаткавікоў да такіх дзялкоў — адсутнасць рэгістрацыі ў якасці ІП. «Наша Ніва» пацікавілася, ці можна легальна займацца такой справай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Закон не забараняе

Жыхар Брэста за 150 даляраў прадаў месца ў чарзе падаткавіку, за што атрымаў штраф 30 базавых велічынь за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Каб пазбегнуць пакарання, мужчыне трэба было зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Як растлумачылі ў падатковай, паколькі асобна такога віду эканамічнай дзейнасці, як «продаж месцаў у чарзе», у класіфікацыі няма, ахвотным зарабляць на гэтым трэба абраць код 96090 — «Прадастаўленне іншых індывідуальных паслуг, не ўключаных у іншыя групы».

Такім чынам, стаяць у чарзе за іншых людзей і атрымліваць за гэта ўзнагароду можна цалкам легальна.

Таксама такі варыянт заробку можа пасаваць і тым, хто будзе прасоўваць па чарзе грузавыя аўтамабілі, чэргі з якіх расцягнуліся на дзясяткі кіламетраў. Дарэчы, падобныя вакансіі ад фірм-перавозчыкаў пачалі з'яўляцца яшчэ летам 2022 года. Праўда, у такім выпадку фірма працаўладкоўвае чалавека да сябе. Але падобныя паслугі можна аказваць і ў якасці ІП.

Якія выдаткі чакаюць прадпрымальніка?

За адкрыццё ІП трэба заплаціць 0,5 базавай (20 рублёў). Таксама індывідуальны прадпрымальнік мусіць адкрыць асобны рахунак у банку.

Калі прадпрымальнік хоча працаваць з наяўнымі, то давядзецца набыць касавы апарат. Цэны на іх пачынаюцца з 200 рублёў, у дадатак давядзецца плаціць за яго абслугоўванне, а гэта яшчэ каля 20 рублёў у месяц.

Прымаць наяўныя без касавага апарата нельга, але працаваць без яго можна. Альтэрнатыўны спосаб — прымаць грошы праз АРІП. Для гэтага ІП трэба зарэгістравацца ў сэрвісе. На кожным плацяжы праз АРІП іпэшнік будзе страчваць 3% ад сумы, бо свой працэнт бярэ як аператар, так і банк.

Падаткі і ФСАН

Падаходны падатак для ІП у Беларусі складае 20% ад прыбытку. Калі прадпрымальнік не будзе весці ўлік выдаткаў, то ён мае права па змоўчванні адлічыць да 20% ад сумы на выдаткі, якія не трэба пацвярджаць.

Апроч падаткаў, ІП мусіць рабіць адлічэнні ў ФСАН у памеры 35% ад мінімальнага заробку па краіне. На цяперашні момант гэта каля 220 рублёў на месяц.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Выглядае, што калі чэргі на мяжы застануцца, а патэнцыйны прадпрымальнік гатовы займацца гэтым рэгулярна, а не 1-2 разы на месяц, то прадаваць месцы ў чарзе можа быць цалкам прыбытковай справай.

Мужчына, якога нядаўна аштрафавалі ў Брэсце, прадаў месца ў чарзе за 150 даляраў, што складае каля 500 беларускіх рублёў. 

Нават пасля адной такой здзелкі ІП выйдзе ў плюс. Падатак складзе 80 рублёў, адлічэнні ў ФСАН — 220. Паколькі адлічэнні ў ФСАН фіксаваныя, то выдаткі на абавязковыя плацяжы з наступных здзелак не будуць утрымліваць гэтую суму. 

Каментары5

  • Жора
    19.04.2024
    До з Вільні скаліць зубы на праблемы народца з ягонымі чэргамі на мяжы.
  • Мх
    19.04.2024
    Яны хочуць, каб цэны на "месцы" пачыналіся ад 2000$? Каб "адбіць" іхнія "ФСЗНы"? А проста перастаць карыстацца паслугамі "хітразробленых" не? Калі гэтых "стаюноў" усе пачнуць ігнараваць, то чарга стане меньшай. Адны "візавыя цэнтры" па сутнасці рабуюць людзей на роўным месцы, але не, усе туды лезуць. Калі б не лезлі, то яны закрыліся б за нерэнтабельнасцю. Усё як звычайна, замест "навядзення парадку" у сваёй хаце, адно кручэнне, прыстасаваенне, а потым здзіўляемся чаму на Захадзе ўсё па людзску зроблена, а тут як звычайна калгас са старшынёй, які "як скажа, так і будзе".
  • Кастусь
    19.04.2024
    Мх,а как подать документы на польскую визу, кроме визового центра? Есть еще варианты? Кстати в брестском рэгиене вообще нет проблемы с записью в вц на подачу. А в остальных местах есть. Так может дело не в бобине?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак7

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак7

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць