Грамадства99

Абвешчаны грашовы збор для акцёра Дзмітрыя Есяневіча, які быў вымушаны выехаць з краіны з жонкай і трыма дзецьмі

Патрабуецца сабраць 5000 еўра.

Абвешчаны грашовы збор для акцёра Дзмітрыя Есяневіча, які быў вымушаны выехаць з краіны з жонкай і трыма дзецьмі.

«Калі пазнавалі ў Мінску ў крамах, казалі: як, вы тут?!» Купалавец Дзмітрый Есяневіч расказаў пра сваё затрыманне

Сваю гісторыю Дзмітрый коратка таксама апісаў на сайце «Байсола».

«Мяне завуць Дзмітрый Есяневіч. З 2003 па 2020 год я працаваў акцёрам у Купалаўскім тэатры. У 2020 годзе звольніўся ў знак пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту над беларускім народам. З 2018 па 2021 год я таксама быў вядоўцам праграмы «Хай Так» на канале «Белсат», які пасля быў прызнаны экстрэмісцкім. Яшчэ я адзін з суаўтараў і ўдзельнікаў YouTube-канала «Чынчынчэнел». У мяне шматдзетная сям'я: дачка 14 гадоў, дачка 3,5 года і сын 3,5 года.

Пасля майго звальнення ў 2020 годзе, нягледзячы на законы, якія абараняюць шматдзетныя сем'і ў Беларусі, нас з жонкай, двух толькі што народжаных немаўлятаў і старэйшую дачку выселілі са службовай кватэры. Мяне ўнеслі ў «чорны спіс» забароненых акцёраў, што фактычна пазбавіла мяне магчымасці працаваць у Беларусі. Афіцыйную працу я знайсці так і не змог.

30 мая 2024 года мяне знялі з аўтобуса пры перасячэнні мяжы на шляху ў Вільню. Мяне арыштавалі па крымінальнай справе «Белсат» і дапытвалі з нагоды майго ўдзелу ў YouTube канале «Чынчынчэнел», персанажы якога таксама выкарыстоўваліся на «Белсат». Пагражалі крымінальнымі артыкуламі.Быў суд па адміністрацыйнай справе, далі 14 сутак на Акрэсціна.

Пасля адбыцця тэрміну мяне адвезлі ў ГУБАЗіК на допыт, дзе пагражалі, што супраць мяне завядуць крымінальную справу, а за маёй жонкай будуць сачыць, і яна, калі будзе з кім-небудзь кантактаваць, прасіць дапамогу, таксама паедзе ў ізалятар на Акрэсціна.

Усвядоміўшы ўсе рызыкі, я прыняў рашэнне з'ехаць з Беларусі. 11 жніўня 2024 года, дзякуючы дапамозе «Байсол», мы ўсёй сям'ёй пакінулі краіну, скарыстаўшыся рознымі маршрутамі. Цяпер мы знаходзімся ў Польшчы, дзе спрабуем пачаць новае жыццё. Мы ў працэсе рэлакацыі, пошуку жылля і легалізацыі.

Мы звяртаемся да вас па дапамогу. Нам неабходна зняць жыллё на некалькі месяцаў і забяспечыць нашу сям'ю самым неабходным, пакуль мы прыходзім у сябе і пачынаем усё з нуля ў новай краіне.

Мы будзем удзячныя за любую падтрымку!» — піша Дзмітрый Есяневіч.

Сума збору €5000

  • €2500 — жыллё на 3 месяцы для нашай вялікай сям'і + заклад
  • €800 — для аплаты прыватнага дзіцячага садка, пакуль чакаем сваю чаргу ў муніцыпальным.
  • €1700 — «падтрымліваючыя грошы» на бліжэйшыя 2-4 месяцы, пакуль мы будзем шукаць крыніцу даходу.

Дапамагчы праз Байсол (не данацьце з Беларусі або беларускіх картак)

Каментары9

  • Неабыякавы
    23.08.2024
    Цікава, слухайце, а не зашмат гэты Гнёт хоча? Тут збор на 5 чалавек (3 дзіцяці, муж і жонка) удвая меншы, чым разумніку, які паехаў у Сербію. Сербія стала даражэйшая за Польшчу ці што?!
  • Цім
    23.08.2024
    Здымаць жыллё для такой вялікай сям'і - сапраўды цяжка. Трэба дапамагчы беларусам. І з працай таксама дапамагчы.
  • Рацыя
    23.08.2024
    Неабыякавы , сапраўды, вельмі непразрыстыя зборы. І Гнёт, і Ясеневіч напэўна маюць кватэры-машыны ў Беларусі. Пытанне: чаму гэтая маёмасць не прадаецца і людзі не бяруць адказнасць за сябе самі? Колькі можна пабірацца па свеце, калі маёмасці, хутчэй за ўсё, хапае ўласнай. Усе і вінны!

Цяпер чытаюць

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

У Мінску сталі прадаваць бярозавы сок

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м21

Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу9

У Мінску сутыкнуліся дзве легкавушкі і маршрутка

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы3

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft24

За скандальны гадзіннік Франака Вячоркі ўжо даюць 2500 еўра35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць