Эканоміка

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

На аўкцыённай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы выстаўленыя некалькі лотаў, што адносяцца да вядомага ў мінулым беларускага завода. Гаворка ідзе пра віцебскую фабрыку КІМ. Спачатку гэта азначала «Камуністычны інтэрнацыянал моладзі», а ў часы незалежнасці абрэвіятуру сталі расшыфроўваць як «Класіка індустрыі моды», піша Blizko.by.

Комплекс будынкаў знаходзіцца ў Віцебску па вуліцы Максіма Горкага, 42.

На таргі выстаўленыя наступныя будынкі, ніводзін з якіх не выкарыстоўваецца:

  • Галоўны корпус з прыбудовай (трохпавярховы будынак 1949 года пабудовы агульнай плошчай 10.700 кв. м);
  • Фарбавальны корпус (1952) і два складскія памяшканні (1981);
  • Прыбудова да фарбавальнага цэха (пяціпавярховы будынак 1949 года);
  • Будынак кандыцыянераў (1977);
  • Трансфарматарная падстанцыя з абсталяваннем (1932);
  • Каналізацыйная, водаправодная сетка, права на добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Пачатковая цана галоўнага корпуса — 1 056 459 рублёў, фарбавальнага корпуса — 671 987 рублёў, прыбудовы да фарбавальнага корпуса — 174 981 рубель, будынка кандыцыянераў — 606 542 рублі, трансфарматарнай падстанцыі — 131 349 рублёў.

З улікам кроку таргоў і неабходнасці кампенсаваць выдаткі на правядзенне таргоў пакупнік павінен будзе заплаціць за галоўны корпус мінімум 1 110 912 рублёў, або 345 550 даляраў па актуальным курсе Нацбанка.

А кошт усіх пяці асноўных лотаў з кампенсацыяй выдаткаў складзе 2 777 298 рублёў, або 863 883 даляраў ЗША.

Фабрыка КІМ пачала працу яшчэ ў 1931 годзе як панчошна-шкарпэтачная фабрыка. Пасля асвоіла выпуск трыкатажных вырабаў, спартыўных касцюмаў, жаночай бялізны і іншых тавараў. Завод быў вялікім, будаваў інтэрнаты для сваіх супрацоўнікаў, а дом культуры камбіната (1988) цяпер вядомы як канцэртная зала «Віцебск» — гэта адна з асноўных канцэртных пляцовак міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

З канца 1990-х камбінат перажываў моцны заняпад, спробы рэарганізацыі не надта дапамаглі, і ў 2019 годзе фабрыка была ліквідавана з-за банкруцтва.

Таргі пройдуць 15 кастрычніка 2024 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць