Свет1515

Леанід Кучма: «Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец»

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма даў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», у якім сярод іншага закрануў пытанне ўзаемадзеяння з Лукашэнкам у прыватнасці і з Беларуссю ў цэлым.

Леанід Кучма. Фота: Інтэрфакс-Украіна

Адказваючы на пытанне, ці магчымыя пасля вайны эканамічныя кантакты Украіны з Расіяй, Леанід Кучма адказаў, што яны для Украіны «не толькі магчымыя, а абсалютна неабходныя! Інакш як мы будзем атрымліваць рэпарацыі?» 

Пасля таго яму задалі пытанне адносна Беларусі і Лукашэнкі. Як Украіне будаваць адносіны з імі падчас вайны і пасля яе заканчэння? І наколькі Лукашэнка застаецца самастойнай фігурай?

На гэта былы прэзідэнт Украіны адказаў так:

«Я думаю, што ўкраінскае кіраўніцтва вельмі правільна выбрала цяперашнюю мадэль адносін з Беларуссю. Нягледзячы на тое, адкуль пачыналася гэтая вайна і як увесь час выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю Расія.

Усе ўсё разумеюць. Усе ўсё бачаць. Ніхто нічога не забыўся. Але абодва бакі робяць выгляд, што добрасумленна выконваюць узброены нейтралітэт. І на гэты момант гэта правільна.

Мне здаецца, што ўкраінцы гістарычна былі гатовыя да таго, што нашым адкрытым ворагам стала Расія. Занадта шмат Масковія рабіла ў далёкім і нядаўнім мінулым такога, што дазваляла чакаць гэтага. Але Беларусь раней ніколі не давала падстаў глядзець на сябе як на патэнцыйнага ворага.

У адрозненне ад рускіх, з якімі мы пражылі ў адной дзяржаве толькі крыху больш за тры стагоддзі, з беларусамі мы былі разам і ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ў старажытнай Рэчы Паспалітай, а раз'ядналіся толькі з распадам Савецкага Саюза.

Я вырас на гістарычным памежжы трох усходнеславянскіх народаў, і ў мяшанай мове майго дзяцінства быў значны беларускі складнік, чаго я тады яшчэ не разумеў. А вось што я разумеў з першых дзён свайго палітычнага жыцця, дык гэта неабходнасць захавання нашай блізкасці з беларускім народам.

Менавіта таму, стаўшы прэзідэнтам, я ўвесь час падтрымліваў высокі ўзровень палітычных і эканамічных адносін з Беларуссю, непасрэдна кантактаваў з Лукашэнкам.

У адрозненне ад маіх стасункаў з [прэзідэнтам Польшчы] Квасьнеўскім, з якім я сустракаўся амаль гэтак жа часта, сяброўства паміж мной і Лукашэнкам не было. Я наогул не ўпэўнены, ці ёсць у яго сябры. Але я хацеў, каб сябравалі нашы народы і дзяржавы, і тады гэта ўдавалася.

Лукашэнка патрэбны Пуціну. Беларусь для Пуціна стратэгічна неацэнная — і для вайны супраць нас, і для патэнцыйна непазбежнай канфрантацыі з Захадам. Лукашэнка ж сёння эфектыўна кантралюе сваю краіну, для чаго ў самога Пуціна не хапіла б рэсурсу. Таму я б сказаў, што Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец.

Парадокс у тым, што Лукашэнка двойчы несамастойны — ён залежыць яшчэ і ад Кітая, а не толькі ад РФ. Гэтакі слуга двух паноў. Але гэта дае яму магчымасці манеўраваць, час ад часу выкарыстоўваючы несупадзенне інтарэсаў і супярэчнасці паміж Пекінам і Масквой. Ці вялікі патэнцыял у такой гульні? Паглядзім.

Што ж тычыцца стасункаў з Беларуссю пасля вайны. Тут, як і ў многіх іншых пытаннях, усё залежыць ад таго, як і калі скончыцца гэтая вайна».

Леанід Кучма быў прэзідэнтам Украіны ў 1994-2005 гадах. Прыйшоў ён да ўлады ва Украіне практычна ў той жа самы час, як і Лукашэнка ў Беларусі, з розніцай фактычна ў тыдзень. Але сістэма, збудаваная ім ва Украіне, не была рэжымам аднаасобнай улады, таму пасля заканчэння двух адведзеных Канстытуцыяй тэрмінаў прэзідэнцтва ён мусіў пайсці ў адстаўку, нават не здолеўшы ў той час перадаць уладу свайму пераемніку — Віктару Януковічу. Пасля таго Кучма ў актыўнае палітычнае жыццё, звязанае са змаганнем за ўладу, не вяртаўся.

Каментары15

  • Нейкі сюр
    29.10.2024
    Тым часам Ціханоўская прымае ўдзел у сесіі Паўночнай Рады (Nordic Council), у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Аландскія астравы, Грэнландыя і Фарэры. Гэтыя краіны валодаюць значным патэнцыалам, які можна выкарыстаць на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл. Сёння Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрамі ўсіх гэтых краін. Па выніку Данія пагадзілася выдзеліць грошы на падтрымку беларускіх палітвязняў. Заўтра Ціханоўская выступіць з прамовай на пленарным паседжанні. Сёння там выступаў Зяленскі. Але Нашу Ніву і яе чытачоў цікавяць успаміны аднаго дзеда пра другога дзеда.
  • Задзяўбаў
    29.10.2024
    Беларусы ўжо былі гатовыя былі з Бабарыкам ў рф увайсці абы ня гэта гулец.
  • Я
    29.10.2024
    Самы самастойны гулец это Украина, канешна. Role model. Свет свет свет......

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць