Свет1212

Наўседа і Грыбаўскайце спрабуюць не дапусціць да ўлады «Зары над Нёманам»

Спроба сацыял-дэмакратаў стварыць зручную для сябе кааліцыю сутыкнулася з крытыкай і ў Вільні, і ў Берліне, і за акіянам. Але яны стаяць на сваім.

Лідар партыі «Зара над Нёманам» Рэмігіюс Жэмайтайціс. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і былая прэзідэнт Даля Грыбаўскайце рэзка крытыкуюць рашэнне Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы (СДПЛ) уключыць у ўрадавую кааліцыю нацыяналістычную партыю «Зара над Нёманам».

«Лічу, што была зробленая памылка, і даказваць, што гэта не памылка, кааліцыі давядзецца ўсе бліжэйшыя тыдні», — заявіў у панядзелак Гітанас Наўседа, каментуючы рашэнне СДПЛ запрасіць «Зару над Нёманам» у кааліцыю.

Былая прэзідэнт Даля Грыбаўскайце выказалася яшчэ больш жорстка: «Створаную цяпер кааліцыю не магу ацаніць інакш, як кааліцыю з крамлёўскім пахам і прысмакам фашыстоўскіх карычневых кашуляў».

У кастрычніку ў Літве адбыліся парламенцкія выбары, перамогу на якіх здабыла Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, атрымаўшы права фармаваць урадавую кааліцыю.

Пасля першага тура выбараў СДПЛ пачала весці перамовы аб стварэнні кааліцыі з Саюзам літоўскіх сялян і зялёных і Саюзам дэмакратаў «Дзеля Літвы». Пасля другога тура яны таксама пачалі кааліцыйныя перамовы з партыяй «Рух лібералаў», а таксама з партыяй «Зара над Нёманам», новай левапапулісцкай партыяй, якая заняла трэцяе месца на выбарах.

Аднак «Рух лібералаў» не пажадаў весці размовы аб кааліцыі. Старшыня партыі Вікторыя Чміліце-Нільсэн адзначыла, што пакуль сацыял-дэмакраты публічна аддаюць перавагу кааліцыі з «сялянамі» (LVŽS) і вядуць перамовы з «Зарой над Нёманам», лібералы не бачаць сэнсу пачынаць кансультацыі. «На цяперашнім этапе я і лібералы бачым сітуацыю так: пакуль сацыял-дэмакраты публічна называюць прыярытэтам кааліцыю з «сялянамі» і вядуць перамовы з «Зарой над Нёманам», «Рух лібералаў» не бачыць сэнсу пачынаць кансультацыі», — сказала яна агенцтву ELTA.

У выніку, у пятніцу 8 лістапада СДПЛ запрасіла ў кааліцыю партыю «Зара над Нёманам», што дало б кааліцыі 86 месцаў са 141.

Уключэнне «Зары над Нёманам» адразу выклікала негатыўныя рэакцыі як унутры краіны, так і за мяжой. 8 лістапада больш за 30 літоўскіх няўрадавых арганізацый падпісалі адкрыты ліст супраць гэтага рашэння, выказваючы боязь перад негатыўным уплывам гэтага рашэння на правы чалавека, дэмакратыю і нацыянальную бяспеку. 

Старшыня камітэта па замежных справах Сената ЗША Бэн Кардзін выпусціў заяву, якая асуджае гэты крок. Крытыка паступіла таксама ад нямецкіх дэпутатаў Міхаэля Рота (старшыня камітэта па замежных справах) і Родэрыха Кізевэтэра (чалец камітэта), польскага сенатара Міхала Камінскага і пасольства Ізраіля.

Лідар сацыял-дэмакратаў Гінтаўтас Палуцкас прызнаў, што з-за «Зары над Нёманам» ужо давялося тлумачыцца замежным партнёрам. Ён адзначыў, што меў размовы з палітыкамі з ЗША, Ізраіля, Канады, Арменіі, Латвіі і Эстоніі. Палуцкас распавёў, што перш за ўсё спрабуе растлумачыць замежным партнёрам фактычную сітуацыю. 

Выглядае на тое, што сацыял-дэмакраты цвёрда настроены на стварэнне кааліцыі з «Зарой». А ў адказ на крытыку заходніх партнёраў вырашылі папросту перакласці на замежныя мовы кааліцыйную дамову. «Мы зрабілі простую рэч — кааліцыйная дамова перакладзена і прадстаўленая, абавязацельства процідзейнічаць антысемітызму сфармуляванае ясна, праграма «Зары над Нёманам» перакладзена і прадстаўлена — там няма ніякіх антысеміцкіх мэтаў», — сказаў Палуцкас у інтэрв’ю парталу «Lietuvos rytas».

Каментары12

  • Пытаньне да аднаго гісторыка кухні
    12.11.2024
    А як так сталася, што ў краіне, якая 34 мае дэмакратыю і незалежнасьць, 34 гады мае эфэктыўныя парлямэнцкія інстытуты, 20 гадоў знаходзіцца ў Эўрапейскім зьвязе, дзе людзі, здавалася б, наезьдзіліся па сьвеце і напрацаваліся ў нармальных краінах, трэцяе месца і значную колькасьць адсоткаў набірае партыя «этнасьвядомых спадароў-люццаў, якія ня любяць мадэрн і любяць Шчырую Маці»? (Ваш лексыкон выкарыстоўваю). Як жа так сталася? :))) Я ж ведаю, што гэты камэнтар Вы прачытаеце :)))
  • Гарэза
    12.11.2024
    У сваім бы воку брыво пашукалі. Наўседа са сваім антыбеларусізмам нічым не лепшы за гэтых нібыта антысемітаў.
  • Летува не Літва
    12.11.2024
    Аб якім там "крамлёскім паху" вярзе Даля Грібанова, былая камсамолка, якая працавала на КДБ СССР у гэталявым ложку, ды бацька якой служыў у НКУС СССР?

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць