Свет1313

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку

Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі адмовілася ісці у адстаўку, абвясціўшы новаабраны парламент нелегітымным. Яна паведаміла, што на сваёй пасадзе будзе чакаць новых выбараў пад міжнародным кантролем.

Саламе Зурабішвілі на мітынгу супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў. Фота: Davit Kachkachishvili/Anadolu via Getty Images

«Я хачу сказаць грамадскасці, што і тут, з прэзідэнтам, які з'яўляецца адзіным незалежным, легітымным інстытутам, існуе нацыянальны кансэнсус. Заўтра грамадства і палітычныя партыі сустрэнуцца са мной. Разам мы кіруем палітычным працэсам, якім кіруеце вы звонку, на вуліцы і ў розных сферах грамадства…

Я буду на чале палітычнага працэсу, застаючыся вашым прэзідэнтам. Легітымнага парламента няма, таму нелегітымны парламент не можа абраць новага прэзідэнта, таму не можа быць інаўгурацыі. Мой мандат дзейнічае да таго часу, пакуль не будзе законна абраны парламент, які законна абярэ кагосьці замест мяне. Я з вамі і буду з вамі», — заявіла Саламе Зурабішвілі.

Раней кіроўная партыя «Грузінская мара» абвясціла, што выбары прэзідэнта Грузіі пройдуць 14 снежня, а інаўгурацыя — 29 снежня бягучага года. Спікер парламента Шалва Папуашвілі казаў, што шасцігадовы тэрмін дзейнай прэзідэнткі Саламе Зурабішвілі заканчваецца 16 снежня. «Грузінская мара» плануе абраць прэзідэнтам свайго прыхільніка, былога вядомага футбаліста Міхаіла Кавелашвілі.

Прэзідэнт у Грузіі выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі. З 2012 года краіна з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, і з таго часу большасць у ім мае партыя алігарха Бідзіны Іванішвілі «Грузінская мара». Пакідае кантроль над парламентам яна і па выніках праведзеных 26 кастрычніка апошніх выбараў, якія апазіцыя не прызнае, сцвярджаючы пра маштабныя фальсіфікацыі. Адмовілася прызнаць вынікі выбараў і падтрымала пратэсты таксама Саламе Зурабішвілі.

Дадаткова падліло алею на агонь тое, што 28 лістапада прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ абвясціў, што ўлады краіны вырашылі да канца 2028 года не пачынаць перамовы аб уступленні краіны ў Еўрасаюз і адмовіліся ад любых еўрапейскіх бюджэтных грантаў. Пасля гэтага ля будынка парламента на праспекце Руставелі ў Тбілісі пачаўся стыхійны мітынг, пратэсты працягнуліся і ў наступныя дні. Паліцыя жорстка іх разганяе, сярод сотняў затрыманых ёсць таксама беларус Яўген Муравіцкі.

Каментары13

  • Ботам
    30.11.2024
    Прарасійскі алігарх у Грузіі пайшоў па шляху Лукашэнкі. Прыблізна 1995-1996, пачатак. Выбары сфальсіфікаваў, аналаг палаткі зараз, Зурабішвілі, як закона абраны прэзідэнт, застанецца дэ-юрэ на пасадзе і ва ўсім цывілізаваным свеце будзе прызнана. Пасля зрынання дыктататуры яна да новых выбараў будзе законай уладай.
  • Намэнклятурныя Сваркі
    30.11.2024
    Пакуль паны грызуцца, меней рабуюць прыгонных
  • Ботам
    30.11.2024
    Намэнклятурныя Сваркі, acab, папрасі, каб табе метадычку абнавілі, тваёй ужо гадоў 100, а твой стыль пазнаецца пад любым нікам.

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць