У Тбілісі ў ноч падчас пратэстаў 29 лістапада затрымалі беларуса Яўгена Муравіцкага, паведамляе NewsGeorgia са спасылкай на эфір грузінскага праўрадавага тэлеканала «Імедзі».

У чым канкрэтна абвінавачваюць затрыманага, не ўдакладняецца. Вядома, што Яўгену Муравіцкаму 25 гадоў.
Акрамя яго, затрымалі яшчэ 9 іншаземцаў — 8 расіян і адзін грузін з амерыканскім пашпартам.
Увоугуле падчас разгону ўчарашняй акцыі ў Тбіліся затрымалі 107 чалавек. Паліцыянты выкарыстоўвалі слёзатачывы газ, пярцовы спрэй і вадамёты. Удзельнікі дэманстрацыі паведамляюць пра факты збіцця.
28 лістапада прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ абвясціў, што ўлады краіны вырашылі да канца 2028 года не пачынаць перамовы аб уступленні краіны ў Еўрасаюз і адмовіліся ад любых еўрапейскіх бюджэтных грантаў. Пасля гэтага ля будынка парламента на праспекце Руставелі ў Тбілісі пачаўся стыхійны мітынг.
Грузінскі прэм'ер абвінаваціў еўрапейскіх палітыкаў і «пятую калону» ў арганізацыі пратэстаў у Тбілісі
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі
У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты
У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Наших там нет