Свет44

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?

Мяркуючы са спадарожнікавых здымках, каля расійскай вайскова-марской базы ў сірыйскім Тартусе прышвартаваліся два расійскія караблі — «Спарта» і «Спарта II». На думку экспертаў, гэта можа азначаць, што эвакуацыя расійскага кантынгенту, якая была чаканай, нарэшце пачалася, піша Бі-бі-сі.

Расійскі карабель «Спарта». Фота ілюстрацыйнае

Абодва караблі належаць ТАА «Абаронлагістыка» — суднаходнай кампаніі, якая працуе на Міністэрства абароны Расіі. Яны знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Пасля падзення рэжыму Башара Асада канец расійскай вайсковай прысутнасці ў Сірыі быў пытаннем часу, казалі аналітыкі.

Мяркуючы па спадарожнікавых здымках, прааналізаваных BBC Verify, у апошнія тыдні ў порт Тартуса была перавезена вялікая колькасць вайсковай тэхнікі. На фота бачныя дзясяткі транспартных сродкаў і тоны абсталявання ў порце.

Звозіць абсталяванне расійскія вайскоўцы пачалі яшчэ ў сярэдзіне снежня. Тады ж з'явіліся першыя здымкі калон расійскай тэхнікі, якія рухаюцца на поўнач да базы з іншых раёнаў Сірыі.

Расійская вайсковая тэхніка ў порце Тартуса 17 снежня. Фота: Maxar 

Прыбыццё караблёў супала з паведамленнямі сірыйскіх СМІ пра скасаванне дамовы з Расіяй аб арэндзе порта. Новы пераходны ўрад у Дамаску адмовіўся пацвердзіць гэтыя паведамленні для Бі-бі-сі, а афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў на прэс-канферэнцыі ў Маскве таксама не стаў гэта каментаваць.

Тартус быў для Расіі адзінай базай у Міжземнамор'і, якая дазваляла расійскім войскам дазапраўляцца, папаўняць запасы і рамантаваць судны пры выкананні аперацый на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Крэмль імкнуўся захаваць кантроль над гэтай базай. У снежні стала вядома, што Расія вядзе перамовы з новымі сірыйскімі ўладамі пра сваю далейшую прысутнасць, але дамова не была падоўжаная.

Сайты марскога сачэння паказваюць, што «Спарта» і «Спарта II» прышвартаваліся ў аўторак вечарам.

Расійскія караблі ў порце Тартуса

Да гэтага ніводзін расійскі вайсковы карабель не быў заўважаны ў Тартусе пасля падзення рэжыму Асада ў пачатку снежня. На больш ранніх спадарожнікавых здымках высокага разрознення можна ўбачыць дзясяткі вайсковых машын, прыпаркаваных побач з тым месцам, дзе цяпер прышвартаваныя караблі. Таксама непадалёк знаходзіліся краны, якія звычайна выкарыстоўваюцца для пагрузкі абсталявання.

Цалкам магчыма, што ў порце таксама знаходзяцца яшчэ два расійскія вайсковыя караблі, паведаміў BBC Verify вайскова-марскі аналітык Фрэдэрык Ван Локерэн. Паводле яго слоў, судны «Іван Грэн» і «Аляксандр Атракоўскі « таксама могуць быць задзейнічаныя ў эвакуацыі. Гэтую здагадку падзяляе і ўкраінская вайсковая разведка, прадстаўнікі якой далі каментар BBC Verify.

«Пасля скасавання 49-гадовай дамовы арэнды для Расіі стала цалкам зразумела, што яна больш не можа спадзявацца на захаванне вайсковай прысутнасці ў Тартусе, і таму, відавочна, няма сэнсу больш заставацца там і адкладаць эвакуацыю», — кажа Ван Локерэн.

Аднак эвакуацыя ўсяго расійскага абсталявання можа заняць некаторы час, адзначае Антон Мардасаў з праграмы Інстытута Блізкага Усходу па Сірыі.

«За мінулыя гады туды [у Сірыю] было дастаўлена значна больш, чым могуць прыняць гэтыя караблі і судны», — сказаў Мардасаў BBC Verify.

Тым часам назіраецца працяг актыўнасці на галоўнай расійскай авіябазе ў Сірыі Хмеймім. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, як з моманту падзення рэжыму Асада вялікія расійскія самалёты перыядычна загружаюцца вайсковай тэхнікай.

На спадарожнікавых здымках, зробленых 6 студзеня, бачная пагрузка вайсковай тэхнікі ў самалёты на авіябазе Хмеймім. Фота: Maxar

Украінская вайсковая разведка паведаміла, што з сярэдзіны снежня расійскія самалёты перакідалі вайскоўцаў і тэхніку з Хмейміма на авіябазы ў Лівіі як мінімум 10 разоў.

Масква аказвае падтрымку палявому камандзіру Халіфу Хафтару, які базуецца ў Тобруку, на ўсходзе Лівіі. Расія ўжо даўно захоўвае прысутнасць на дзвюх лівійскіх базах — Аль-Хадзім і Аль-Джуфра, сцвярджае ўкраінская разведка.

Сорча Маклаўд, Былы член працоўнай групы ААН, якая займаецца праблемай вайскоўцаў-наймітаў, расказала BBC Verify, што да нядаўняга часу гэтыя аб'екты знаходзіліся ў падпарадкаванні ПВК «Вагнер». Цяпер, з яе слоў, кіраванне базамі ўзялі на сябе непасрэдна расійскія ўлады.

На яе думку, перадыслакацыя расійскіх войскаў з Сірыі ў Лівію — лагічны крок з пункту гледжання Масквы, улічваючы, што Лівія стала цэнтрам аперацый расійскага Афрыканскага корпуса і, акрамя таго, можа служыць калідорам у іншыя рэгіёны Заходняй Афрыкі.

Каментары4

  • Сум
    24.01.2025
    Калі дазволілі забраць тэхніку, значыць нештачка ім далі больш патрэбнае.
    Можа грошы, можа палітычную крышу.
    Хаця каго там расія сёдня крышаваць можа.

    І рыжанкоў там не здарма круціўся і аўтобусы дарыў.
  • Барыс Джонсан
    24.01.2025
    Вось бы туды некалькі Storm Shadow... ці хаця Хаймарсаў
  • воЕн Света
    25.01.2025
    Барыс Джонсан, Лучше Кинжалов или Орешников.

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць