Грамадства66

Аплікацыя «Новая Беларусь» змяніла назву. Цяпер гэта платформа Svae

Пра рэбрэндзінг аплікацыі стваральнікі распавялі ў сацсетках.

Скрыншот: інстаграм-старонка праекта «Новая Беларусь», цяпер — аплікацыі Svae

Аўтары праекта пішуць, што з рэбрэндзінгам праекта захоўваецца яго галоўная мэта — аб'ядноўваць беларусаў. У аплікацыі ўсё так жа будуць публікаваць мерапрыемствы, якія арганізоўваюць беларусы, і дзяліцца карыснай інфармацыяй.

Цяпер аплікацыю можна спампаваць пад новай назвай. Калі яна ў вас ужо ўсталявана, але называецца «Новая Беларусь», то яе трэба абнавіць. Пасля абнаўлення будзе працаваць новая версія мабільнага дадатку.

У студзені 2023 года платформу «Новая Беларусь» КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Асобна ў ведамасным спісе ўказваліся ўдзельнікі праекта: Лібер Павел Іванавіч і Ліхачэўскі Яраслаў Аляксандравіч.

Каментары6

  • Pcič
    11.02.2025
    "Сваэ". Калі хацелася па беларуску, трэ' было "Svaje".
  • Проста жыхар
    11.02.2025
    Ну што за "сваэ"? Хто там такі разумны рэбрэндынгам займаецца? У асобы, што прыдумляла новую назву, беларускасці не нашмат болей, чым у лукашыстаў.
    Няўжо так цяжка засвоіць беларускую лацінку, і напісаць назву па-чалавечы - "Svaje"?
  • Балаболька
    11.02.2025
    А чаму не "Гаюн"? Вызваліўся ж брэнднэйм!

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць