Свет1111

Аляксандр Вучыч пакаяўся, што Сербія прагаласавала ў ААН за рэзалюцыю з асуджэннем Расіі

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч папрасіў прабачэння перад суграмадзянамі, што краіна прагаласавала ў ААН за еўрапейскую рэзалюцыю, якая асуджае расійскую агрэсію супраць Украіны. Маўляў, гэта зроблена памылкова.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

«І, як вы бачыце, я кажу гэта ў той час, калі цалкам ясна, што праз гэта я страчу прыхільнасць ці палітычныя балы ў ЕС. Я думаю, Сербіі варта было ўстрымацца. Мне няма каго вінаваціць, акрамя сябе, у мяне не было часу разабрацца з гэтым у дастатковай ступені», — сказаў Аляксандр Вучыч.

За праект гэтай рэзалюцыі 24 лютага ў ААН прагаласавалі 93 краіны, супраць — 18, устрымаліся — 65. Незвычайным было ў параўнанні з папярэднімі гадамі тое, што сярод тых, хто галасаваў супраць, апынуліся ЗША. У выніку ўпершыню з 2022 года аказалася, што Расія і ЗША галасавалі па пытанні вайны ва Украіне ў ААН аднолькава — супраць рэзалюцыі з асуджэннем Расіі. 

Іншыя 16 краін, якія галасавалі супраць — Беларусь, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Венгрыя, Гаіці, Ізраіль, КНДР, Малі, Маршалавы астравы, Нігер, Нікарагуа, Палау, Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя.

Каментары11

  • Рамзан Губазавіч
    25.02.2025
    На камеру трэба дон! З дзвярамі дон.
  • Вучич
    25.02.2025
    "Вошел не в ту дверь"
  • ай
    25.02.2025
    Так не хацеў кланяцца, ўламалі...
    А цяпер аказваецца не ў той бок трэба было.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе68

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць