Свет6161

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Генеральная Асамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб вайне ва Украіне, ініцыяваную Украінай і Еўропай. У ёй Расію называюць краінай-агрэсарам і патрабуюць вывесці войскі з тэрыторыі Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў. Але калі раней гэта быў хутчэй рытуальны крок з прагназаваным вынікам, то цяпер абставіны змяніліся. 

За праект рэзалюцыі прагаласавалі 93 краіны, супраць — 18, устрымаліся — 65.

Перад галасаваннем ЗША разаслалі краінам — сяброўкам ААН — ліст з заклікам галасаваць за іх варыянт рэзалюцыі, якая не называе Расію агрэсарам, а заклікае «неадкладна спыніць канфлікт». Украінска-еўрапейскую рэзалюцыю амерыканская дэлегацыя не падтрымала. 

У выніку ўпершыню з 2022 года аказалася, што Расія і ЗША галасавалі па пытанні вайны ва Украіне ў ААН аднолькава — супраць рэзалюцыі з асуджэннем Расіі. 

Іншыя 16 краін, якія галасавалі супраць — Беларусь, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Венгрыя, Гаіці, Ізраіль, КНДР, Малі, Маршалавы астравы, Нігер, Нікарагуа, Палау, Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя.

Як бачна з пераліку, гэта ў асноўным, за выключэннем ЗША і Ізраіля, вядомыя саюзнікі ці кліенты Расіі. Большасць нават саюзных ЗША краін, за выключэннем пары маленькіх астраўных ціхаакіянскіх дзяржаў, аказаліся ў гэты момант цалкам падтрымаць рэзкі амерыканскі знешнепалітычны паварот не гатовыя. 

Кітай, Іран і Індыя пры галасаванні ўстрымаліся. 

Зрэшты, неўзабаве было праведзена галасаванне ААН ужо адносна амерыканскай рэзалюцыі «Шлях да міру». За яе прагаласавалі 93 дзяржавы — члена ААН, супраць выступілі 8, 73 — устрымаліся. Украіна была адной з дзяржаў, якія ўстрымаліся.

Генасамблея ААН адначасова адхіліла расійскую папраўку «аб неабходнасці ліквідацыі карэнных прычын украінскага крызісу»: супраць яе выказалася 71 дзяржава, а падтрымала — толькі 31.

Каментары61

  • Answer
    24.02.2025
    Трамп слишком жёстко давит на путина!
  • Васзліль
    24.02.2025
    Проста пачакайце 24 гадзіны. У Трампа ёсць план!
  • Жан Ыбрагімавіч Давельман
    24.02.2025
    Цікава галасаванне Ізраіля. Хто-небудзь можа патлумачыць?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць