Свет44

Трамп правядзе сёння пасяджэнне па Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак правядзе сустрэчу з вышэйшымі чыноўнікамі сваёй адміністрацыі, адказнымі за абарону і бяспеку, каб абмеркаваць палітыку ў дачыненні да Украіны. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Паводле яго слоў, у нарадзе возьмуць удзел, у тым ліку дзяржсакратар Марка Рубіа і міністр абароны Піт Хегсет. Як паведамляецца, будуць разглядацца розныя варыянты дзеянняў, у тым ліку прыпыненне або поўная адмена ваеннай дапамогі Украіне, уключаючы ўжо ўзгодненыя пры адміністрацыі Байдэна пастаўкі боепрыпасаў і абсталявання.

Афіцыйна Белы дом пра гэтую сустрэчу не паведамляў.

28 лютага перамовы Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме завяршыліся публічнай перапалкай, пасля чаго ўкраінская дэлегацыя датэрмінова пакінула Белы дом. Падрыхтаванае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы здабычы карысных выкапняў і стварэнні інвестыцыйнага фонду так і не было падпісана.

Пасля гэтага як сам прэзідэнт ЗША, так і высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі заявілі, што сумняюцца ў імкненні ўкраінскага лідара да міру з Расіяй. Акрамя таго, яны адзначылі, што Зяленскі праявіў непавагу да Трампа, уступіўшы з ім у палеміку.

У панядзелак Трамп у сацыяльнай сетцы Truth напісаў, што лічыць, што ЗША варта менш турбавацца пра дзеянні расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і больш — пра ўнутраныя праблемы.

«Мы павінны менш турбавацца пра Пуціна, а больш — пра банды мігрантаў-гвалтаўнікоў, наркабаронаў, забойцаў і людзей з псіхіятрычных клінік, якія ўязджаюць у нашу краіну — каб мы не сталі падобнымі да Еўропы!» — напісаў Трамп.

Заява Трампа зроблена на фоне актывізацыі кантактаў паміж Вашынгтонам і Масквой.

Каментары4

  • Суповой пакетик
    03.03.2025
    Ну, в этой аудитории ему явно мало кто ответит, как заокеанский смельчак... Лишь он смог вести себя с этим рыжим недоразумением так, как оно заслужило...
  • Filipp
    03.03.2025
    будут переобуваться и обосновывать переобувание, Калі гэта так, Украіне хана.
  • Скажыце мне,
    03.03.2025
    а Патрушаў будзе?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць