Грамадства11

Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату

«Залатыя» пашпарты астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне Вануату атрымалі як мінімум трое вядомых беларусаў: «кашалёк» Лукашэнкі, тытунёвы магнат Аляксей Алексін і ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з новаспечанай жонкай — Надзеяй Алексінай, у дзявоцтве Зайцавай, піша «Бюро».

Фота: Tut.by

У распараджэнні «Бюро» маюцца даныя замежных грамадзян, якія атрымалі дакументы Вануату. Інфармацыю падалі калегі беларускіх расследавальнікаў з выдання Intelligence Online. З уцечкі вынікае, што Алексіны займелі «залатыя» пашпарты яшчэ ў 2022 годзе.

Рэспубліка Вануату размяшчаецца на 83 астравах у Ціхім акіяне і вядомая сваімі даступным грамадзянствам і афшорнымі паслугамі. Архіпелаг спецыялізуецца на продажы так званых «залатых» пашпартоў. Цана пытання — 130 тысяч долараў ЗША. Выдаецца ён у рэкордна кароткія тэрміны — ад 1 да 4 месяцаў — і дазваляе рабіць бязвізавыя паездкі ў 130 краін свету, у тым ліку і ў краіны Еўрапейскага саюза.

Аднак усімі бонусамі «залатых» пашпартоў Алексіны, падобна, скарыстацца так і не здолеюць. Рэч у тым, што якраз у 2022 годзе Рада Еўропы прыпыніла бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» праз гэтую сумнеўную і лёгкадаступную схему набыцця пашпарта. У снежні 2024 года ЕС канчаткова адмяніў бязвізавы рэжым з Вануату. 

Журналіст «Бюро» патэлефанаваў Аляксею Алексіну, каб даведацца, навошта яму і ягоным сваякам спатрэбіліся пашпарты Вануату, але «кашалёк» Лукашэнкі сказаў, што не чуе пытання, і слухаўку больш не здымаў.

Яго сын Віталь пракаментаваў «Бюро», што не ведае, што такое пашпарт Вануату: «У мяне толькі беларускі пашпарт, сіненькі», — заявіў Віталь Алексін журналісту і абарваў дыялог.

Нядаўна «Бюро» расказала пра пяць новых ганаровых консульстваў, якія адкрыліся ў Беларусі. Сярод іх і Рэспубліка Вануату, якую прадстаўляе бізнэсовец Аляксандр Калджыеў. Сайт яго консульства з’явіўся ў лістападзе 2023 года.

Каментары1

  • даведка
    04.03.2025
    Владлена Зайцева жалеет, что её назвали в честь Ленина, а не Надежды Крупской.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць