Усяго патроху

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

На гэтым тыдні ў сацыяльных сетках Вілейкі з'явілася аб'ява аб тым, што на Вільяніным хутары знойдзена чарапаха. Вілейчанка падчас прагулкі заўважыла істоту ў панцыры жоўта-зялёнага колеру ў траве каля возера, пашкадавала яе і ўзяла дадому: «Можа яна аднекуль ўцякла?» Дзяўчына дала аб'явы пра знаходку і не губляла надзеі, што гадаванца нехта шукае. Распавядае kraj.by. 

Праз пару гадзінаў раздаўся тэлефонны званок ад жыхара Вілейкі, які распавёў, што ў яго знікла чарапаха.

— У канцы мінулага лета на вуліцы стаяла гарачае надвор'е і дзверы на вуліцу былі адчыненыя. Чарапахун (так назваў свайго гадаванца гаспадар — Заўв. аўт.) скарыстаўся магчымасцю «пайсці пагуляць». Апамяталіся мы не адразу, а калі набіралі чарапахам ваду. Папярэдзілі суседзяў — раптам убачаць у сябе на тэрыторыі. Кліч у інтэрнэт не кідалі: катоў і сабак не заўсёды знаходзяць, а тут чарапаха. Праз два тыдні беспаспяховых пошукаў страцілі надзею знайсці яго. Набліжалася восень, і мы вельмі перажывалі, як там наш сябар, — распавёў суразмоўца.

Дарога дадому

— Аб'яву жонцы пераслала знаёмая, якая ведала, што наш сябар уцёк. Убачыўшы фота, мы адразу патэлефанавалі па нумары. Калі пераканаліся, што сапраўды наш — былі вельмі рады і паехалі яго забіраць. Чарапахун быў слабы, яго панцыр выцвіў і стаў далікатным. Перажывалі ўсёй сям'ёй, каб выжыў. Але пасля сутак у вадзе на наступны дзень ён паеў, а затым пачаў шыпець і актыўна поўзаць, — дадаў мужчына.

Дарэчы, гэта была ўжо не першая спроба ўцёкаў іх гадаванца ў панцыры.

Ад месца, дзе чарапаха згубілася, да Вільянінага хутара каля двух кіламетраў — добры шпацыр атрымаўся, а галоўнае, доўгі і нават з зімоўкай. 

Чарапахун — гэта краснавухая чарапаха. У апошнія лёт дзесяць у сувязі з пацяпленнем клімату яны сталі паспяхова зімаваць у нашых вадаёмах. З-за гэтага іх уключылі ў Чорную кнігу інвазіўных відаў жывёл Беларусі. Інвазіўны від — від, які знаходзіцца за межамі свайго натуральнага арэала, распаўсюджванне і колькасць якога ствараюць пагрозу захаванню мясцовай біялагічнай разнастайнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць24

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

Як ГПУ падбіралася да Якуба Коласа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць24

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць