Грамадства

Першыя «калючыя» агуркі, буякі па 120 рублёў і маладая бульба. Што і па колькі цяпер на Камароўцы?

Супрацоўнікі выдання Myfin.by праверылі, ці ёсць на Камароўскім рынку маладая бульба і па колькі, як змяніліся цэны на клубніцы і першую зеляніну і за колькі прадаюць першыя «пінскія» агурочкі.

Первые «колючие» огурцы, голубика по 120 рублей и молодая картошка: посмотрели цены на Комаровке
Фота: Myfin.by

У суботу на галоўным рынку Мінска было шматлюдна. Прычыны дзве — па-першае, перад святам мінчукі актыўна закупляліся, і, па-другое, — візіту на Камароўку спрыяла цудоўнае, практычна летняе, надвор'е.

Яшчэ на падыходзе журналістаў традыцыйна сустрэлі бабулі, якія заўсёды ў гэтую пару прадаюць чарамшу. Цана ў іх аказалася такой жа, як і на гандлёвых радах — рубель-паўтара за пучок аднаго з першых вясновых зялёных вітамінаў.

Акрамя чарамшы, на прылаўках густа «вырасла» і іншая зеляніна, прывезеная з беларускіх цяпліц. Роскід цэнаў салідны — 100-грамовы пучок цыбулі можна купіць за 1,2 рубля.

Радыску прадаюць як на вагу (па 6-8 рублёў за кіло), так і традыцыйна пучкамі — па 4-6 рублёў.

Яшчэ адзін тавар, які не ўчора стаў сезонным у гэтую пару — клубніцы. Мяркуючы па цэнніках, прыбылі яны ў Беларусь з некалькіх краін. Ягады адрозніваецца знешнім выглядам і памерам, але кошт у большасці гандляроў прыкладна аднолькавы, 18-20 рублёў.

Цікава было зірнуць і на тое, колькі ж каштуе ў сярэдзіне красавіка бульба. За дробную просяць 2,5 рубля, за прыстойнага выгляду і памеру — па 3,5-4,5 рубля. Даражэй за многія яблыкі.

Знайшлася бульба і за 18 рублёў! Але гэта маладая, з цяпліцы ў Крупскім раёне.

Вельмі вялікі роскід цэнаў на памідоры. Зразумела, што іх мноства гатункаў, відаў і памераў, але часам за несамавітыя з выгляду таматы просяць па 10 рублёў, а за пунсовых буйных прыгажуноў — па 6.

Можна купіць памідоры і ў слоіках — як расказаў прадавец, па 25 рублёў за кіло.

Побач выбіваюцца з агульнага шэрагу цаной агуркі, — 20 рублёў за кіло, калі па рынку паўсюдна яны каштуюць 6-7 рублёў. «Дык гэта ж мае», — ёміста адказаў няўсмешлівы прадавец. Аказалася, што пухірыстыя прыгажунчыкі прыбылі ў сталіцу з пінскай цяпліцы. Для тых, каго не пужаючць іх калючуі, але палохае цэннік, у тым жа самым радзе ёсць «заспакаенне»: з выгляду агуркі такія ж (і на цэнніку «пінскія»), але таннейшыя на 5 рублёў.

Кусаецца і цана на буякі, якая даходзіць да 120 рублёў. Атрымалася знайсці, хай і толькі ў адным месцы, маліны — фасаваныя ў скрыначкі па 100 грам, за якія прасілі 10 рублёў.

Шмат на рынку розных відаў капусты, засталася яшчэ (у асноўным пераспелая) пітахая, радуюць вока іранскія кавуны (па 10 рублёў) і кітайскія дыні (па 17).

У бабулі, якая прадае розныя травы (ад 5 рублёў за шклянку), ёсць чага. І яе цана ўражвае — 10 рублёў за 100 грамаў. Нямала каштуе і карэнішча калгана — тыя ж 100 рублёў за кіло.

«Гэта груша ці фарэль?» — гулліва пытаецца ў прадавачкі за суседнім прылаўкам малады чалавек. Аказалася і тое, і другое: «Гэта сорт такі, вельмі сакавітая і салодкая», — не саромеецца ў рэкламе прадавачка.

Крыху наводдаль — прылавак з якаснай і дарагой садавіной. Велізарны іспанскі апельсін — 15 рублёў за кіло, мандарыны з ПАР — па 20 рублёў, залацісты ананас з Коста-Рыкі — па 40. Айва па 13,5 — з Азербайджана, італьянскае ківі — па 35 і 50 рублёў за кіло, важкія перуанскія авакада і манга — па 10 і 25 рублёў за штучку адпаведна.

Тут жа прапануюць гранатавы сок. У такую спякоту здаволіць смагу някепска, але кашалёк супраць, — 25 рублёў за 550 грамаў.

Побач велізарныя манга (разы ў 4 большыя па памерах за садавіну з сеткавай крамы) — па 45 рублёў за штуку.

Выклікала захапленне кемлівасць адной з прадавачак, якая горкай расклала на двух прылаўках пакеты з цыбульным шалупіннем — хадавым, як аказалася, таварам перад Вялікаднем. Меншы пакет — за рубель, большы — за два.

Але больш за ўсё здзівілі не цэны, а адна з бабуль-прадавачак. Размаўляючы з кліентамі, яна нейкімі дзіўнымі словамі называла цыбулю ды бульбу, — зусім не падобнымі на «лук» і «картошку»… Ды і цэны называла дзіўныя нейкія.

Аказалася, пакупнікі — пара кітайцаў. «А куды дзецца, іх усё больш, — вывучыла назвы ды лічбы», — патлумачыла жанчына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах1

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах1

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць