Грамадства3939

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння, 15 мая, быў затрыманы шэраг топ-менеджараў «Еўрагандлю» — юрыдычнай асобы, якая валодае сеткай крамаў «Еўраопт». Гэта самае вялікае прыватнае прадпрыемства ў краіне. Прычына прэтэнзій дзяржавы пакуль невядомая.

Як паведамілі «Нашай Ніве» знаёмыя са сведкамі гісторыі, сёння ў цэнтральным мінскім офісе «Еўрагандлю» адбылося маскі-шоу з выламваннем дзвярэй. Меркавана, з вобшукам прыходзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. 

Топ-менеджараў, якія знаходзіліся ў памяшканні, затрымалі. Персанал на драбнейшых пазіцыях пакінулі на свабодзе. 

Паводле інфармацыі на сайце «Еўраопта», у сетку ўваходзяць 1139 крам. У кампаніі на канец 2024 года працавала амаль 32 тысячы чалавек.

Вядома, што асноўныя бенефіцыяры кампаніі — Сяргей Літвін і Уладзімір Васілько — доўгі час жывуць за мяжой, дзе апынуліся падчас папярэднягу наезду на «Еўраопт» у пачатку 2000-х.

Беларускі бізнэс яны кантралююць праз еўрапейскія юрыдычныя асобы. 

Пры гэтым старшынёй дырэктарскай рады «Еўрагандлю» ў Мінску з'яўляецца Аляксандр Літвін, родны брат Сяргея. Ці на свабодзе ён — невядома.

Візіт людзей у пагонах адбыўся на фоне крызісу з гароднінай: праз палітыку Лукашэнкі па стрымліванні цэн пастаўшчыкам стала нявыгадна адгружаць прадукцыю ў айчынныя крамы, таму што гэта нерэнтабельна.

Леташнія ўраджаі прададзеныя ў Расію па рынкавых цэнах, а ў беларускія крамы паступае прадукцыя з запасаў — не заўсёды ліквідная, часам падпсаваная або проста непрыдатная да ўжывання. 

Найбольш яскрава гэта бачна на прыкладзе бульбы, перабоі з якой шырока абмяркоўваюцца ў грамадстве. Тае самае здарылася з капустай і цыбуляй. 

Каментары39

  • Гарамбуш
    15.05.2025
    В казне нет денег, всё потратили на псевдоблагополучие перед выборами, вот и потихоньку наезжают на бизнес, что бы доить доить и доить
  • Gorliwy Litwin
    15.05.2025
    Гэта наезд канкрэтна на літвінаў!
  • Янка
    15.05.2025
    Здаецца, што вінаватыя ў бульбяным крызісу прызначаны

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць