Грамадства2626

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся

Былая старшыня ЦВК, а цяпер пенсіянерка расказала дзецям, як змянілася яе жыццё, ці ўмее гатаваць боршч і як ставіцца да санкцый.

Лідзія Ярмошына Лидия Ярмошина Lidia Yermoshina
Лідзія Ярмошына. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

«Калі я стала вядомая, я не магла быць свабоднай у перавагах у адзенні, не магла хадзіць да сяброў на вяселле іх дзяцей, бо там збіралася вельмі шмат незнаёмых людзей. Наогул нейкія мерапрыемствы сталі для мяне забароненымі. Там, дзе шмат чужых людзей, там, дзе ёсць выпіўка, прабачце. Там, дзе цябе могуць сфатаграфаваць», — прыгадала былая старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Сто пытанняў даросламу» на БТ.

«Я, напрыклад, (…) не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што я баюся. У басейн нават грамадскі не пайду, хаця я плаваю, але я плаваю там, дзе ты адзін у басейне ў закрытым комплексе», —

падзялілася з дзецьмі сваімі страхамі Ярмошына і дадала, што гэта «адыход ад публічнасці, каб нейкім чынам захаваць і сваё самалюбства, і сваё здароўе».

Расказваючы пра жыццё на пенсіі, былая старшыня ЦВК запэўніла прысутных, што цяпер у яе дом «заходзяць нашмат часцей», чым калі яна працавала.

«Таму што тады я жыла на закрытай тэрыторыі. Цяпер я жыву ў горадзе. (…) Я магу сказаць, што практычна штотыдзень у мяне нехта з вячэрай».

Чытайце таксама: Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Дзеці нагадалі Ярмошынай яе знакамітую фразу пра боршч і пацікавіліся, ці ўмее яна сама яго гатаваць. Пенсіянерка прызналася, што цяпер гатуе яго рэдка.

«Яшчэ з савецкіх часоў павялося, што ідэальная жонка, гаспадыня, павінна абавязкова ўмець варыць боршч. Але для мяне жанчына — гэта перш за ўсё сімвал маці і гаспадыні. Я лічу, што калі ты паспяховая кар'ерыстка, але пры гэтым дрэнная маці, і ў хаце ў цябе холадна і няўтульна, то ты ў жыцці не адбылася», — даводзіла Ярмошына дзецям.

Чытайце таксама: «Яна яго шантажавала». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Што ж датычыць самой фразы пра боршч, то, па словах былой старшыні ЦВК, яна яе сказала «не проста, а таму, што былі цяжкія падзеі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года».

«У краіне, у Мінску былі арганізаваныя незаконныя акцыі, і там у гэтым натоўпе было шмат жанчын. Натуральна, калі натоўп разагналі, то жанчын арыштоўвалі.

І журналісты ўжо ноччу мне задалі пытанне, як я стаўлюся да таго, што сярод арыштаваных знаходзіцца шмат жанчын. На што я сказала, што харошыя жанчыны на незаконныя акцыі не ходзяць. Яны знаходзяцца дома і вараць боршч».

Дзеці таксама пацікавіліся, як былая старшыня ЦВК адносіцца да санкцый, накіраваных супраць яе.

«Я пад санкцыямі знаходжуся з 2004 года. Даўно прыняла рашэнне, што я па прыватных паездках не езджу ў краіны, дзе не гавораць па-руску», — заявіла Ярмошына.

А на пытанне пра галоўныя памылкі адказала: «Няўдалыя шлюбы».

Каментары26

  • Радюк Дмитрий
    06.06.2025
    Я бы на ее месте тоже боялся ходить в общественный бассейн. Утопят паскуду
  • Данила
    06.06.2025
    Что ж, если ты боишься - ты знаешь, что рыльце в пуху
  • Ахахаха!
    06.06.2025
    Баюся ўдзячных беларусаў? ;)))))))))))

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе68

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць