Спорт33

Названыя патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый

У выпадку, калі мінскае «Дынама» пройдзе першы этап кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць балгарскага «Лудагорца», далей ёй давядзецца сустрэцца з адной з наступных каманд:

  • «Рыека» (Харватыя);
  • Пераможца пары: «Дрыта» (Косава) / «Дыфэрданж» (Люксембург);
  • Пераможца пары: «Эгнація» (Албанія) / «Брэйдаблік» (Ісландыя);
  • Пераможца пары: «Ноа» (Арменія) / «Будучнасць» (Чарнагорыя).

Калі ж «Дынама» прайграе, то можа згуляць з адной з наступных каманд у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый:

  • Няўдачнік пары: «Алімпія Любляна» (Славенія) / «Кайрат» (Казахстан);
  • Няўдачнік пары: «Ноа» (Арменія) / «Будучнасць» (Чарнагорыя);
  • Няўдачнік пары: «Эгнація» (Албанія) / «Брэйдаблік» (Ісландыя).

Канкрэтныя магчымыя пары вызначацца сёння днём.

Нагадаем, што матчы першага раўнду пройдуць 8-9 і 15-16 ліпеня. Другога раўнду — 22-23 і 29-30 ліпеня.

Таксама названыя магчымыя супернікі «Нёмана», брэсцкага «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

«Нёман» у першым раўндзе згуляе з армянскім «Урарту», брэсцкае «Дынама» з чарнагорскай «Суцьескай», а «Тарпеда-Жодзіна» з паўночнамакедонскімі «Работнічкамі».

«Нёман»: «Хайдук» (Харватыя), «Марыбор» (Славенія), АЕК Афіны (Грэцыя), DAK 1904 (Славакія), АЕК Ларнака (Кіпр) / «Партызан» (Сербія).

«Тарпеда-БелАЗ»: «Маккабі» Хайфа (Ізраіль), «Борац» (Боснія і Герцагавіна) / «Санта Калома» (Андора), «Арарат-Арменія» (Арменія), «Аўстрыя» (Аўстрыя), «Акадэмія Пушкаша» (Венгрыя).

«Дынама» (Брэст): «Істанбул Башакшэхір» (Турцыя), «Амонія» (Кіпр), «Арыс» (Грэцыя), «Бейтар» (Ізраіль).

Каментары3

  • Х
    18.06.2025
    90 хвілін сораму і ад пакутавалі.
  • Ёсік
    18.06.2025
    Няўжо камусьці цікава глядзець на імітацыю футбола, якая існуе ў Беларусі? Няма аб чым казаць. Набудавалі лядовых палацаў, акрамя, як вечарам людзям катацца, няма тамака хакея. Кітайцы пабудавалі футбольны стадыён. Навошта ён? Таксама няма ніякага футбола. Краіна дэкарацый і хлусьні.
  • Жвір
    18.06.2025
    Ніякага сораму. Будзем ведаць свой узровень, які ўжо ёсьць, але свой. Чаго саромецца ?

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць