Грамадства1111

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

Тыдзень таму чарга была амаль у тры разы меншая. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

Шалёныя чэргі вярнуліся

Па стане на 14 гадзін панядзелка, 4 жніўня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакае 2115 легкавых машын.

Чарга пачала прыкметна павялічвацца з пятніцы і ўжо ноччу суботы перавысіла адзнаку ў 2000 машын. Папярэдні раз больш за 2000 легкавікоў у чарзе на ўезд у Польшчу было 1 ліпеня.

У тэматычных чатах людзі скардзяцца, што за апошнія суткі знізілася колькасць машын, аформленых за 24 гадзіны. Калі спачатку выклікалі да 560 машын, то за апошнія суткі — толькі 383, дзеляцца назіраннямі падарожнікі.

Іншыя выводзяць сярэднюю лічбу ў 422 аўто за суткі. Атрымліваецца, што з улікам часу на праходжанне самой мяжы трапіць у Польшчу, заняўшы чаргу цяпер, можна будзе не раней чым праз пяць сутак.

Для тых, хто мае грошы і не мае часу чакаць да 4—5 дзён, існуюць памагатыя, якія дапамагаюць праехаць граніцу па прыярытэце. Калі чарга на выезд большая за 2000 машын, то за такія паслугі просяць 200 еўра. Калі меншая, то можна знайсці ахвотных перасекчы мяжу і за 100 еўра.

У зваротным кірунку чарга, прынамсі пакуль, не такая вялікая. Тыя, хто раніцай у панядзелак вярталіся ў Беларусь, пішуць, што на прастой у чарзе і праходжанне мяжы ў іх сышло 17 гадзін.

Само праходжанне мяжы на аўто займае каля 9 гадзін.

Аўтобусы

На выезд з Беларусі ў Польшчу налічваецца 45 аўтобусаў і каля 30 — у зваротным кірунку. Так, напрыклад, аўтобус, які выехаў а 9-й раніцы 3 жніўня з Варшавы, у Беларусь трапіў толькі а 9-й раніцы 4 жніўня. Больш за 20 гадзін заняла менавіта чарга (аўтобус быў 30-м) і праходжанне кантролю.

Каментары11

  • дзівак
    04.08.2025
    У чым прычына маруднага пропуску?
  • Федзя
    04.08.2025
    Ну это, очень хорошо! Народец сам себе такую жизнь выбрал в 1994, избрав сваяво з дярэуни, подтвердил это в 1995, подтершиись конституцией и закрепил в 1996 году, одев российский хомут на шею. Так что поделом.)))
  • Імя
    04.08.2025
    дзівак, здагадайцеся з 3 раз

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі адкрылі першы ў свеце вертыпорт для паветраных таксі1

«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»24

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ7

Беларускія школы ўжо хутка пяройдуць на электронныя дзённікі1

Таццяна Заміроўская напісала, чаму яна прыходзіць у каменты да людзей, якія ставяць у сябе ў сацсетках пасты, напісаныя ШІ1

У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы1

Украіна атрымала партыю ракет да Patriot

Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі7

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць