Свет11

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна

Афіцыйная прычына смерці вядомага рок-музыканта Озі Осборна — востры інфаркт міякарда і спыненне сэрца, паведаміла брытанскае выданне The Sun.

Озі Осбарн. Фота: Dia Dipasupil/Getty Images

Сярод іншых хвароб, якія паўплывалі на стан артыста, былі ішэмічная хвароба сэрца і ўскладненні, звязаныя з хваробай Паркінсана.

У пасведчанні аб смерці Осбарна ў графе «прафесія», дарэчы: пазначана: «легенда рока, аўтар песень і выканаўца». Гэта даніна ўнёску гэтага чалавека ў музыку.

Озі Осбарн памёр 22 ліпеня 2025 года, менш чым праз тры тыдні пасля свайго апошняга выступу з удзельнікамі Black Sabbath.

Канцэрт пад назвай Back to the Beginning («Назад да пачатку») адбыўся 5 ліпеня ў ягоным родным Бірмінгеме і стаў сапраўдным развітаннем з фанатамі. Шоу доўжылася 10 гадзін, сабрала 40 тысяч гледачоў, а ўсе білеты разышліся за 25 хвілін. Анлайн-трансляцыю паглядзелі больш за 5,8 мільёна чалавек.

Каментары1

  • Ваўкалак
    05.08.2025
    R.I.P, легенда!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць