Свет11

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі

У Францыі праз вялікую колькасць медуз часова спыніла працу найбуйнейшая атамная электрастанцыя краіны Граўлін, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы праліва Ла-Манш, піша Reuters.

АЭС Граўлін. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Па інфармацыі кампаніі-аператара EDF, у нядзелю і панядзелак спынілі працу чатыры з шасці энергетычных блокаў. Гэта адбылося праз тое, што медузы трапілі ў сістэму астуджэння і заблакавалі фільтры на помпавых станцыях.

Блокі №2, №3 і №4 спыніліся ўначы з 10 на 11 жніўня, а блок №6 — раніцай 11 жніўня. Блокі №1 і №5 у той час ужо былі на планавым тэхнічным абслугоўванні.

EDF запэўнівае, што гэтая сітуацыя не стварала пагрозы ні для персаналу, ні для навакольнага асяроддзя, ні для ядзернай бяспекі. Цяпер працягваюцца работы па ачышчэнні сістэм і падрыхтоўцы да бяспечнага перазапуску энергаблокаў.

АЭС Граўлін мае магутнасць 5460 МВт і з’яўляецца адной з найбуйнейшых атамных станцый не толькі ў Францыі, але і ва ўсёй Еўропе. Яна забяспечвае значную частку электразабеспячэння на поўначы Францыі.

Каментары1

  • Суповой пакетик
    12.08.2025
    И не хочется, но вспоминается: "Человек - царь природы!.." Вот вам и царь. МЕДУЗЫ - и АТОМНАЯ СТАНЦИЯ! Хорошо бы не забывать этот случай.

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць