Свет77

Лаўроў заявіў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага пакуль не гатовая для правядзення

Пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра магчымыя перамовы паміж лідарамі Расіі і Украіны, з’явіліся паведамленні ў заходніх СМІ, што Пуцін нібыта ўжо пагадзіўся і нават прапанаваў правесці сустрэчу ў Маскве. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтага з Крамля не было. Цяпер жа міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага пакуль не гатовая да правядзення.

Сяргей Лаўроў. Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Лаўроў адзначыў, што для саміту патрэбная сур’ёзная падрыхтоўка, каб вынік не пагоршыў сітуацыю, а стаў завяршэннем ужо наяўных перамоў, якія працягваюцца ў фармаце, распачатым у Стамбуле.

Паводле інфармацыі ад крыніц The Washington Post, у Крамлі ўвогуле сумняюцца, што Пуцін сапраўды сустрэнецца з Зяленскім. Для Масквы такая сустрэча магла б выглядаць як прызнанне легітымнасці ўкраінскай улады, што разглядаецца як праблема. На думку расійскага боку, сустрэча магчымa толькі пасля ўзгаднення ўмоў мірнай дамовы, прычым у выглядзе, які Расія ўспрымала б як капітуляцыю Кіева.

Крыніцы выдання таксама адзначаюць, што Пуцін адчувае нарастанне крызісу і ціск санкцый, таму хоча завяршыць вайну, але жадае зрабіць гэта так, каб выглядаць пераможцам.

Каментары7

  • Ох
    21.08.2025
    Ну надо же, ну какой сюрприз, ну кто бы мог подумать. Встреча не готова и не будет готова, ну как же так.
  • Кралла
    21.08.2025
    Чамадан пыпы брудны пасля паездкі ў Аляску
  • Буг
    21.08.2025
    Хутчэй пуцен здохне, чым яны падрыхтуюцца.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць