Свет44

«Вы б аддалі Фларыду, Джорджыю, Вірджынію?» Прэзідэнт Фінляндыі патлумачыў амерыканцам, колькі тэрыторыі Пуцін патрабуе ад Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб пасля перамоў у Белым доме ў інтэрв'ю NBC паспрабаваў наглядна паказаць амерыканцам тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі.

Alexander Stubb Аляксандр Стуб Аляксандр Стуб
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Фота: Carl Court / Getty Images

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб вобразна растлумачыў амерыканскай аўдыторыі, якія тэрытарыяльныя страты можа панесці Украіна, калі пойдзе на ўсе ўмовы Крамля.

Па падліках Стуба, гэта як калі б ЗША страцілі адразу некалькі найбуйнейшых штатаў.

«Мы не абмяркоўвалі тэрытарыяльнае пытанне [на перамовах у Белым доме], але, думаю, найлепшы спосаб патлумачыць амерыканскай аўдыторыі такі: калі ўзяць адносную плошчу зямлі, якую Расія зараз хоча ад Украіны, то гэта прыблізна тое ж самае, як калі б вы аддалі Фларыду, Джорджыю, Паўднёвую і Паўночную Караліну, нават Вірджынію — і ўшчыльную падступілі да Мэрылэнда. То-бок мы гаворым пра значную тэрыторыю», — сказаў Стуб.

Прэзідэнт Фінляндыі ўпэўнены, што Трамп добра разумее, як весці перамовы з Пуціным. Стуб падкрэсліў, што перамоўны працэс вельмі цяжкі, але каманды Еўропы і ЗША працуюць разам у падтрымцы Украіны.

Каментары4

  • Спрут
    21.08.2025
    Чего уж там ,Алекс! ))
    Напомним американцам ,как они сгоняли коренное население в резервации и отбирали у них земли .
    Или как у Мексики отжали пару штатов.
  • жемен жебао
    21.08.2025
    Спрут, гэта не 18-ае и не 19-ае стагодзе.Разумееш?
  • Ноўнэйм
    21.08.2025
    Няма трагедыі , чамусьці хочацца верыць і спадзявацца, што за 90 апошніх гадоў чалавецтва зрабіла нейкі крок наперад. Вы ж ўпэўнены, што не. З'яўленне Інтэрната, мабільнай і спутнікавай сувязі, дэмакратычных выбараў і краінаў, туалета амаль у кожным доме (акрамя расеі) не ў выглядзе дзіркі ў зямлі на двары, знікненне імперый (акрамя расеі) вам не нічога не кажуць. Цікава, дзе ў вастая мяжа, пасьля якой гэты крок лічыцца зробленым? "Нашыя бабулі ў хлеве нараджалі і нічога, выраслі неяк" - мы яшчэ тамака, ці ўжо выраслі цывілізацыйна?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць