Свет99

Лаўроў запатрабаваў удзелу Расіі і Кітая ў гарантыях бяспекі Украіне

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не прыме гарантыі бяспекі для Украіны, калі яны будуць распрацоўвацца без удзелу Расіі. Ён назваў такія падыходы «шляхам у нікуды» і лічыць, што абмяркоўваць пытанні бяспекі без удзелу Расійскай Федэрацыі — утопія.

Фота ілюстрацыйнае

Лаўроў адзначыў, што Масква падтрымлівае толькі сапраўды надзейныя гарантыі бяспекі, спасылаючыся на праект Стамбульскіх дамоўленасцяў вясной 2022 года. Паводле яго слоў, Украіна тады нібыта прапанавала замацаваць нейтральны, пазаблокавы і бяз’ядзерны статус, а гарантамі павінны былі стаць пастаянныя члены Рады Бяспекі ААН, уключаючы Расію і Кітай, а таксама згадваліся Германія і Турцыя. Гэта, на думку Лаўрова, забяспечвала роўную і непадзельную бяспеку ўсіх зацікаўленых бакоў.

Аднак жа, паводле стамбульскіх дакументаў, акурат пытанне гарантый бяспекі стала прычынай спынення перамоў вясной 2022 года, бо Расія патрабавала, каб дапамога Украіне ў выпадку новай агрэсіі аказвалася толькі са згоды ўсіх членаў Рады Бяспекі ААН, што дазваляла Маскве блакаваць любую падтрымку.

Тэма гарантый бяспекі для Украіны абмяркоўвалася на сустрэчах прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы 15 жніўня, а таксама падчас перамоў Трампа з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі саюзнікамі 18 жніўня. Паводле даных выдання Axios, Пуцін выдзяляў Кітай як аднаго з ключавых патэнцыйных гарантаў. Трамп заявіў, што асноўную частку абароны Украіны возьме на сябе Еўропа, а ЗША дапамогуць.

У той жа час 10 краін з «кааліцыі згодных» заявілі пра гатоўнасць размясціць свае войскі ва Украіне пасля завяршэння вайны, у тым ліку Вялікабрытанія і Францыя. Раней заходнія СМІ паведамлялі, што ЗША выключылі магчымасць уступлення Украіны ў НАТО, але прапанавалі гарантыі бяспекі, аналагічныя артыкулу 5 статута Паўночнаатлантычнага саюза, дзе напад на аднаго члена разглядаецца як напад на ўсіх.

Каментары9

  • Янка
    20.08.2025
    Лошадзь памыляецца. Бо утопіяй ёсць пытанні бяспекі з удзелам менавіта Расеі
  • Жора
    20.08.2025
    Чтой та гнедой совсем с катушек слетел!
  • Trump
    20.08.2025
    Москва крутит вертит этим флюгером Трампом как хочет ,потому что , изучила все его “угрозы” .Трампу в свою очередь нужна только “бурная деятельность” чтобы “продать “своему электорату к промежуточным выборам к ноябрю 2026

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць