Свет5454

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа

«Дэпартацыя ў Беларусь і Украіну асоб з'яўляецца варварствам». У Gazeta Wyborcza з'явіўся ананімны зварот грамадзян Польшчы да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі беларусаў і ўкраінцаў пасля канцэрта Макса Каржа. 

«Ваша абяцанне сталася фактам, што здараецца нячаста — абяцаныя дэпартацыі ўкраінцаў і беларусаў якраз адбываюцца.

Сярод многіх нашых чаканняў, датычных, напрыклад, адмены неканстытуцыйных законаў і распараджэнняў, гуманнага стаўлення да людзей на беларускай мяжы, захавання правоў жанчын, асоб з інваліднасцю, негетэранарматыўных асоб, прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэнні права, у тым ліку таго, якое на нашых уласных спінах было зламана, аднаўлення прынцыпаў правапарадку і канстытуцыйных нормаў, якія павінны былі ў Польшчы гарантаваць, — менавіта дэпартацый ўкраінцаў і беларусаў мы не чакалі. <…> Гэта яўнае беззаконне, учыненае па вашым асабістым загадзе», — гаворыцца ў лісце.

Ананімныя аўтары звароту да Туска даводзяць, што дэпартацыя ў Беларусь і Украіну асоб за ўчыненне правапарушэння з'яўляецца варварствам:

«Дэпартацыя з-за правапарушэння асоб, чыя дзяржава вядзе вайну за выжыванне, з'яўляецца звычайным варварствам.

Варварствам таксама з'яўляецца дэпартацыя ў дзяржаву, якая знявольвае, катуе і забівае ўласных грамадзян, як гэта адбываецца ў Беларусі».

Аўтары ліста мяркуюць, што дэпартаваныя ўкраінцы знаходзяцца ў большай бяспецы, чым беларусы: «Дэпартаваныя ўкраінцы, нягледзячы на вайну і бамбардзіроўкі, якія працягваюцца ва Украіне, знаходзяцца ў лепшай сітуацыі, чым многія іншыя асобы, якіх вы гэтак жа незаконна выштурхваеце за беларускую мяжу. Яны маюць усе шанцы выжыць, а на беларускай мяжы людзі гінуць таксама падчас вашай кадэнцыі, і гэта на вас ускладае адказнасць за іх смерць».

Аўтары лічаць дзеянні польскіх уладаў «аплявухай для звычайнай прыстойнасці» і парушэннем правоў чалавека. 

«Вашы дзеянні ў роўнай ступені з'яўляюцца крайнім парушэннем асноўных правоў чалавека, пагрозай для незалежнасці судоў, з'яўляюцца таксама аплявухай для звычайнай прыстойнасці, парушэннем любых этычных нормаў, знішчэннем вялікіх намаганняў мноства годных людзей, якія доўгія гады ў розныя эпохі змагаліся за тое, каб польская дзяржава спрыяла хутчэй прыстойнасці, а не подласці», — гаворыцца ў лісце. 

Каментары54

  • балабольства
    24.08.2025
    Выборча скацілася канчаткова.
  • Только трусливые белорусы анонимки пишут
    24.08.2025
    Наглецы, нарушил законы страны, которая вас приютила - только депортация. Белорусы всегда не любили нести ответственность за свою деятельность. Только ныть, жаловаться и писать анонимки в газету.
  • Мх
    24.08.2025
    Спецаперацыя з удзелам Каржа па дыскрэдытыацыі украінскіх і беларускіх дыяспар у Польшчы нажаль мае поспех. "Расейскі свет-заўсёды падставіць і кіне цябе", гэта трэба ўсвядоміць кожнаму "расейскамоўнаму" беларусу і ўкраінцу.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?3

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы1

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць