Грамадства154154

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце

Кандыдат мастацтвазнаўства лічыць, што Каржа, «які за гэтае ганьбішча яшчэ і атрымаў грошы, трэба было б прыцягнуць да адказнасці». 

«9 жніўня адбылася дзікая вакханалія рускіх паводзінаў пад выступ вядомага сярод прыхільнікаў псеўда-мастацтва Максіма Каржа (зрусіфікаванага выступоўца беларускага паходжання), якому быў прапанаваны цэлы стадыён, куды з'ехаліся з усёй Польшчы і з суседніх краін тысячы экзальтаваных людзей. Ніякага дачынення да мастацтва і музыкі вакханалія з масай паўголых цел не мае. Тут антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце. Сабраная публіка паводзіла сябе па-хуліганску і па-дзікунску. Навошта тое дазволілі і хто такое зрабіў (і з якой мэтай) — паўстае пытанне. Але тое, што адбылося, можа быць даспадобы толькі Маскве і Лукашэнку», — піша Зянон Пазняк.

«Публіка, якая там сабралася, — выхадцы з былога Савецкага Саюза, і найперш русіфікаваныя ўкраінцы, расейцы і абмаскоўленыя беларусы. Усе крыкі і гвалт былі па-руску. 

Але справа не толькі ў стадыёне (польскія «кібіцы» ў час футбола паводзяць сябе не лепш, але яны ў сваёй краіне). Русіфікаваная публіка, якая з рускім матам і рускімі крыкамі вываліла на вуліцы Варшавы, загадзіла смеццем усё наўкола, галёкала бруднай рускай лаянкай у трамваях і ў дварах горада.

Тут былі не тыя пратэстныя беларусы, якія ў 2020-м годзе здымалі абутак, становячыся на лавачку і збіралі смецце за сабой у адмысловыя мяшкі, каб не засмечваць наваколле. Тут было нявыхаванае зрасейшчынае бескультур'е, якое ў агульнай руска-ўкраінскай масе зганьбіла беларусаў перад палякамі», — заключае кіраўнік КХП-БНФ.

Зянон Пазняк лічыць, што арганізацыя гэтага скопішча на стадыёне была зроблена невыпадкова, беларусаў сярод арыштаваных быў мізер, а Макса Каржа трэба было б прыцягнуць да адказнасці. 

«Можна не сумнявацца, што правакацыя спадара Каржа будзе скарыстана пэўнымі палітыкамі ў Польшчы дзеля стварэння больш жорсткіх умоў для беларусаў і ўкраінцаў. З'явяцца рэцыдывы ксенафобіі. Пацерпяць тыя культурныя людзі, якія не маюць ніякага дачынення да гэтага зрусіфікаванага статку, што сабраўся на стадыёне і галёкаў на вуліцах.

Ёсць элементарныя жыццёвыя рэчы, якія вымагае культура. Кожны палітычны эмігрант мусіць быць удзячны той краіне, народу і ўладам той краіны, якая дала яму прытулак, прыняла яго ў сваю супольнасць. Трэба паважаць законы, жыццё і традыцыі гэтай краіны, шанаваць звычаі людзей і дапамагаць у добрых справах.

Больш таго (тут я гэта кажу для беларусаў), Масква пагражае вайной Прыбалтыйскім краінам і Польшчы. Малаверагодна, што маскоўцы пачнуць такую вайну. Але калі б яно адбылося, будзем гатовыя, спадары беларусы, ваяваць са зброяй за свабоду Польшчы. І гэта не фраза, не фантазія. Гэта магчымая рэальнасць, да якой трэба быць гатовымі. Ці, можа, яшчэ хто-небудзь, нават у эміграцыі, не зразумеў, што такое Расея, то старайцеся хутчэй зразумець», — падсумоўвае былы лідар беларускай апазіцыі.

Каментары154

  • Ruszczyc
    13.08.2025
    Шмат супярэчных выказванняў у Пазняка, але ў выпадку Каржа цалкам трапна.

    Узровень яго музыкі сапраўды нейкі пацанска-гопніцкі, прымітыўныя тэксты тыпу "запіхну дзеўку ў аўта і павезу да пацаноў", усё на расейскай, на шоў стада здзічелых аматараў гэтага неагопстоп, які сапраўды паводзілі сябе як хуліганы і дэгенераты. За што і затрыманні, штрафы і дэпартацыі.

    "рускіх паводзінаў пад выступ вядомага сярод прыхільнікаў псеўда-мастацтва Максіма Каржа (зрусіфікаванага выступоўца беларускага паходжання" - 100%.

    І загаддзя, так, такое мае права некаму падабацца і таксама іншыя маюць права гэта крытыкаваць.
  • Наконец
    13.08.2025
    Хоть в чем-то Великий Лапидарий полностью сошелся во мнении с Белорусской Демократической Шляхтой в изгнании! Предлагаю для закрепления единства организовать совместную акцию извинения перед Демократическим Польским Народом. В качестве примера необходимо использовать обряд вставания на колени перед Афроамериканцами, широко распространенный в США времен БЛМ.
  • Задаволеныя?
    13.08.2025
    "Можна не сумнявацца, што правакацыя спадара Каржа будзе скарыстана пэўнымі палітыкамі ў Польшчы дзеля стварэння больш жорсткіх умоў для беларусаў і ўкраінцаў."

    Пацаны і дзеффкі, падзякуйце Каржу! Тым больш, што частка бела/рускіх актывістаў (Хоміц, Краўцоў) у Варшаве там была ды захапляецца (Раднянкоў) гэтым бела/рускім музыкай. Бабарыканцы дасягнулі свае мэты.

Цяпер чытаюць

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых1

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся2

Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стаў Ласла Краснагаркаі3

З Беларусі ў Польшчу зноў можна ехаць з цыгарэтамі і алкаголем2

Беларусам прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскіх праваабаронцаў1

У квартале «Мінск-Свет» здаецца кватэра з пражываннем толькі ў будні

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых1

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць