Свет

Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт абвясціла, што заручылася з зоркай амерыканскага футбола Трэвісам Келсі, які выступае за клуб «Канзас-Сіці Чыфс» і тройчы выйграваў Супербоўл. Пра гэта яна паведаміла ў інстаграме, дзе паказала сумесныя фота з каханым і заручальны пярсцёнак на пальцы.

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі. Фота: Getty Image

І Тэйлар, і Трэвісу цяпер па 35 гадоў, а сустракацца яны пачалі ў 2023-м. З таго часу Свіфт рэгулярна наведвала матчы Келсі, а яго папулярнасць імкліва вырасла: продажы футболак з ягоным прозвішчам узляцелі на 400%, квіткі на гульні «Чыфс» сталі больш запатрабаванымі, а ягоны падкаст трапіў у топы Apple і Spotify.

Заручальны пярсцёнак на руцэ Тэйлар Свіфт. Фота з яе інстаграма

Тэйлар Свіфт з’яўляецца адной з самых паспяховых і вядомых артыстак у свеце: яна мае 14 «Грэмі», званне «Выканаўца дзесяцігоддзя» ад American Music Awards і ўзнагароду Billboard «Жанчына дзесяцігоддзя». У 2023 годзе яе маёмасць перавысіла 1 мільярд долараў дзякуючы грандыёзнаму туру Eras, які, паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, нават павялічыў ВУП ЗША на некалькі мільярдаў.

У тым жа годзе спявачка атрымала тытул «Чалавек года» паводле інфармацыі выдання Time, абышоўшы сусветных палітычных лідараў і нават ляльку Барбі. А на канцэртах у Сіэтле фанаты стварылі сейсмічныя ваганні, што былі супастаўныя з землятрусам у 2,3 бала.

Што да Трэвіса Келсі, то ён уваходзіць у лік найлепшых гульцоў у гісторыі на пазіцыі тайт-энда і мае тры перамогі ў Супербоўле — у 2020, 2023 і 2024 гадах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць