Свет

Маленькай краіне пашанцавала з назвай. Як востраў у Карыбскім моры зарабляе мільёны на даменным імені

У 1980-я гады, калі толькі пачынаўся інтэрнэт, кожная краіна атрымала свой дамен верхняга ўзроўню: ЗША —.us, Вялікабрытанія —.uk, а невялікай тэрыторыі Ангілья ў Карыбскім моры дасталося пашырэнне .ai. Тады гэта выглядала як выпадковасць, але цяпер, калі ва ўсім свеце бурна развіваецца штучны інтэлект (AI), гэта стала сапраўднай залатой жылай, піша Бі-бі-сі.

Ангілья — брытанская заморская тэрыторыя, вядомая сваімі чыстымі пляжамі. Фота: Wikimedia Commons

Цяпер тысячы кампаній і прыватных асоб купляюць ва ўладаў Ангільі дамены з канчаткам .ai. Так, амерыканскі прадпрымальнік Дхармеш Шах нядаўна заплаціў каля 700 тысяч долараў за адрас you.ai. Усяго за некалькі гадоў колькасць зарэгістраваных .ai-сайтаў павялічылася з менш чым 50 тысяч да больш чым 850 тысяч.

У 2024 годзе продаж такіх адрасоў прынёс Ангільі 39 мільёнаў даляраў ЗША — гэта амаль чвэрць усіх бюджэтных даходаў. У 2025 годзе ўлады чакаюць рост даходаў ад даменаў да 132 мільёнаў усходнекарыбскіх даляраў (каля 48,9 мільёна даляраў ЗША), а ў 2026-м — да 138 мільёнаў (51,1 мільёна). Для параўнання: турызм, які лічыцца асноўнай галіной эканомікі вострава, дае каля 37% бюджэтных паступленняў, але моцна церпіць ад штогадовых ураганаў.

Звычайны кошт рэгістрацыі .ai-дамена пачынаецца ад 150—200 долараў на два гады. Пры гэтым найбольш запатрабаваныя адрасы прадаюцца з аўкцыёнаў за сотні тысяч даляраў. Напрыклад, нядаўна дамен cloud.ai абышоўся ў 600 тысяч, а law.ai — у 350 тысяч.

Амаль усе грошы ідуць у бюджэт Ангільі, хоць каля 10% прыбытку атрымлівае амерыканская кампанія Identity Digital, якая кіруе тэхнічным бокам дамена.

Гэтая сітуацыя нагадвае прыклад вострава Тувалу, які яшчэ ў 1998 годзе прадаў права на свой дамен .tv і зарабляе на гэтым мільёны. Але ў выпадку Ангільі вялікая частка даходаў ідзе непасрэдна мясцовым уладам.

Грошы ад даменаў плануюць выкарыстоўваць для развіцця інфраструктуры, будаўніцтва новага аэрапорта і ўмацавання сістэмы аховы здароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць