Грамадства11

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ

Новы дарожны знак папярэджвае кіроўцаў, што за дарожным рухам вядзецца відэакантроль з дапамогай беспілотнікаў.

Знак сфатаграфавалі на дарозе Р58 «Мінск — Мядзел», прыкладна за 25 км ад МКАД, паміж прыпынкамі «Мацкі» і «Паварот на Шапялі», піша Tochka.by.

Непасрэдна над гэтым знакам размешчаная забарона на абгон, а на дарозе пазначаная суцэльная лінія, таму можна зрабіць выснову, што дроны сочаць, ці выконваюць кіроўцы менавіта гэтыя патрабаванні.

Раней паведамлялася, што ДАІ Беларусі пачала выкарыстоўваць квадракоптары для фіксацыі парушэнняў. Схема простая: адзін экіпаж запускае дрон і кантралюе сітуацыю з паветра, а другі атрымлівае інфармацыю і спыняе парушальнікаў.

Каментары1

  • Вах
    10.09.2025
    Па-нашаму напісана на знаку…. Дзівосы нейкія… штось у лесе здохла?..

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай27

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА47

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць