Навука і тэхналогіі11

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

У нашай планеты на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ёсць яшчэ адзін спадарожнік, аднак выявіць яго атрымалася толькі нядаўна. Чаму нябеснае цела так доўга заставалася неадкрытым і на якія пытанні цяпер трэба адказаць даследчыкам?

Гэта ілюстрацыя паказвае тыповы астэроід, на які падобны «2025 PN7». Крыніца: NASA / JPL-Caltech 

Як піша EarthSky, астраномы абсерваторыі Pan-STARRS, якая знаходзіцца на Гаваях, 29 жніўня 2025 года заўважылі невялікі касмічны аб'ект, які атрымаў назву «2025 PN7».

Самае цікавае, што, прааналізаваўшы архіўныя здымкі, навукоўцы высветлілі: «2025 PN7» ужо 60 гадоў знаходзіцца на стабільнай арбіце побач з Зямлёй. Ён заставаўся незаўважаным, таму што вельмі малы і рухаецца па асаблівай арбіце.

«Гэта вельмі складаны для назірання аб'ект. Яго можна заўважыць толькі тады, калі ён максімальна набліжаецца да нашай планеты, як гэта адбылося гэтым летам. Такія «вокны бачнасці» здараюцца рэдка», —

цытуе CNN словы Карласа дэ ла Фуэнтэ Маркаса, даследчыка з Мадрыдскага ўніверсітэта і аўтара даследавання, апублікаванага ў Research Notes of the American Astronomical Society.

Што такое «квазіспадарожнік»?

У адрозненне ад Месяца, які круціцца вакол Зямлі, квазіспадарожнікі насамрэч круцяцца вакол Сонца. Аднак іх арбіта настолькі падобная да зямной, што яны ўвесь час застаюцца непадалёк ад нашай планеты, нібы прывязаныя да яе гравітацыяй.

Новаадкрыты квазіспадарожнік «2025 PN7» мае падобную арбіту з Зямлёй. Але з пункту гледжання Зямлі можа здавацца, што ён круціцца вакол нас. Выява NASA

Па даных NASA, «2025 PN7» знаходзіцца ад нас на сярэдняй адлегласці 384 400 км (амаль як Месяц), а часам можа набліжацца на адлегласць да 299 337 км.

Паводле ацэнак, «2025 PN7» — самы маленькі з вядомых квазіспадарожнікаў Зямлі. Яго дыяметр складае ўсяго ад 19 да 30 метраў. Згодна з разлікамі, ён прабудзе на сваёй цяперашняй арбіце яшчэ каля 60 гадоў, пасля чаго гравітацыя Сонца зноў адцягне яго на больш далёкую траекторыю.

«2025 PN7» — адзін з нямногіх вядомых квазіспадарожнікаў. Самы знакаміты з іх — Камоалева, які лічыцца магчымым фрагментам нашага Месяца. Да яго ў 2025 годзе Кітай плануе запусціць місію Tianwen-2, каб даставіць на Зямлю ўзоры пароды.

Гэта камень ці касмічнае смецце?

Дакладны склад аб'екта пакуль невядомы, але навукоўцы амаль упэўненыя, што гэта не стары спадарожнік ці частка ракеты.

«Зыходзячы з таго, што мы ведаем, гэта, хутчэй за ўсё, натуральны скалісты аб'ект. Мы звычайна можам лёгка адрозніць прыродныя аб'екты ад штучных», — запэўнівае астрафізік Тэдзі Карэта ў інтэрв'ю CNN.

Каб канчаткова пацвердзіць паходжанне і склад таемнага спадарожніка, спатрэбяцца дадатковыя даследаванні.

Каментары1

  • Аноним
    22.09.2025
    Я когда смотрел в свой телескоп недалеко от луны увидел небольшой объект светился также как и Луна, было это года 3-4 назад может это оно и было?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць