Усяго патроху44

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе

Новаму нябеснаму целу ўжо паспелі даць імя і ўнесці ў афіцыйны каталог, але потым знаходку тэрмінова прыбралі, што збіла з панталыку астранамічную супольнасць.

Ілюстрацыйная выява астэроіда. Фота: NASA

У пачатку студзеня турэцкі астраном выявіў паблізу Зямлі новае нябеснае цела, якое было прынята за астэроід і потым афіцыйна ўнесена ў каталог аўтарытэтнага Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі ў Кембрыджы. Аб'ект на адлегласці 240 тысяч км ад Зямлі — што бліжэй да нас, чым Месяц — атрымаў назву 2018 CN41.

Аднак праз усяго некалькі гадзін пасля занясення ў каталог было абвешчана аб выдаленні запісу, піша выданне Newsweek.

«Астэроідам» аказаўся асабісты чырвоны кабрыялет мільярдэра Ілана Маска, мадэль Tesla Roadster, які разам з манекенам у скафандры быў запушчаны на ракеце Falcon Heavy у космас у пачатку 2018 года.

Сам кабрыялет, па падліках навукоўцаў, наўрад ці ўпадзе на Зямлю (шанец — 6%), але калі і ўпадзе, то толькі праз некалькі мільёнаў гадоў, а пры падзенні з высокай верагоднасцю цалкам згарыць у атмасферы.

Чырвоны кабрыялет Tesla Roadster разам з манекенам у касмічным скафандры каля арбіты Зямлі, 2018 год. Фота: AP

Прыняцце аўтамабіля Ілана Маска за рэальны астэроід хоць і пазабаўляла астраномаў, але ізноў уздымае праблему высокай забруджанасці арбіты Зямлі рознымі штучнымі аб'ектамі (фрагменты касмічных ракет, старыя ці знішчаныя спадарожнікі, ашчэпкі ад сутыкненняў паміж усімі імі і гэтак далей). 

Гэта можа збіваць з панталыку астранамічную супольнасць пры вызначэнні рэальных ці патэнцыйных пагроз планеце, асабліва ўлічваючы тое, што на Зямлі дагэтуль не існуе адзінага цэнтра інфармавання пра ўсе штучныя аб'екты ў космасе, адзначаюць навукоўцы.

Каментары4

  • як табе, ілан маск ?
    30.01.2025
    у дзяцінстве чытала фантастычную аповесць, як касманаўт-ас ледзь прабіўся праз смецце, што на арбіце. не прайшло і веку ад пачатку касмічнай эры, а гэта ўжо рэальнасць
  • Индеец
    30.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • мы все живём в голубом глазу великана
    30.01.2025
    можа ўсе "астэроіды" - гэта абломкі аўтамабіля ?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію17

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць