Свет33

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 2025

Англійскі акцёр Джонатан Бэйлі — самы сэксуальны мужчына свету 2025 года паводле версіі амерыканскага часопіса People. Ён адкрыты гей.

Фота: Evan Agostini / AP

«Настае момант, калі азіраешся назад і кажаш сабе: «Ваў!»»

«Гэты 37‑гадовы англічанін, які выпраменьвае шарм, дасціпнасць і прывабнасць, стаў адным з самых абаяльных акцёраў Галівуду. Хоць сам ён усё яшчэ прывыкае да гэтай увагі», — апісвае Джонатана Бэйлі выданне People.

У інтэрв’ю гэтаму часопісу акцёр прыгадаў, што ўпершыню ўсвядоміў сваю папулярнасць у 2020‑м — адразу пасля выхаду серыяла Netflix «Брыджэртоны», у якім ён сыграў адну з вядучых роляў, нагадвае Бі-бі-сі.

«Аднаго ранку я пачуў: «Гэта — навіны а сёмай, але перад гэтым пагаворым пра Джонатана Бэйлі!» Я падумаў: «Гэта ўвогуле рэальна?» — прыгадвае акцёр.

У 2023‑м Бэйлі зняўся ў мінісерыяле «Падарожнікі». Гэта роля прынесла яму намінацыю на прэмію «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плану ў мінісерыяле ці фільме».

У 2024‑м Бэйлі сыграў прынца Фыера ў экранізацыі вядомага брадвейскага мюзікла «Чарадзейка», а ўлетку 2025‑га — доктара Генры Луміса ў блокбастары «Свет Юрскага перыяду: Адраджэнне».

У лістападзе гэтага года на вялікія экраны павінен выйсці яшчэ адзін фільм з удзелам Бэйлі — «Чарадзейка. Частка 2».

«Настае момант, калі азіраешся назад і кажаш сабе: «Ваў!» — і радуешся таму, што можаш рабіць тое, пра што марыў», — гаворыць акцёр.

«Бро, ты не паверыш, дзе апынешся»

Джонатан Бэйлі вырас у сельскай частцы Оксфардшыра — графства на поўдні Англіі — з трыма старэйшымі сёстрамі, маці Кэрал і бацькам Сцюартам.

Сам ён апісвае сябе як «занадта энергічнае і нават дакучлівае» дзіця, якое «цяжка было стрымаць».

Бэйлі вырашыў стаць акцёрам у пяць гадоў, калі бабуля павяла яго на мюзікл «Олівер!», а ўжо ў сем гадоў сам Джонатан выступаў з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай у Лондане.

Сёння акцёр успамінае, што першымі «крашамі» для яго ў дзяцінстве сталі прынц Эрык з «Русалачкі» і Трыні Кван з «Магутных рэйнджараў».

Прыгадаўшы сваё дзяцінства і юнацтва, Бэйлі кажа, што сабе пятнаццацігадоваму ён параіў бы рыхтавацца да «вар’яцкага падарожжа» ў будучыню: «Бро, ты не паверыш, дзе апынешся. Усё будзе добра, хоць і не вельмі роўна. Ты сустрэнеш неверагодных людзей. І давярай інстынктам — яны цябе не падвядуць».

«Сябры будуць у шоку, што я ім пра гэта не сказаў»

Джонатан Бэйлі сцвярджае, што ніколі не лічыў сябе сэксуальным, таму навіну пра прызнанне яго «самым сэксуальным мужчынам свету 2025» спачатку ўспрыняў як абсурд.

«Вядома, мне неймаверна прыемна. Гэта вялікі гонар», — гаворыць акцёр і дадае, што да афіцыйнага абвяшчэння гэтай навіны распавёў пра яе толькі свайму сабаку.

«Сябры будуць у шоку, што я ім пра гэта не сказаў, але потым, напэўна, закрычаць ад радасці», — кажа Бэйлі.

Сёння ён апісвае сябе як «неймаверна шчаслівага чалавека».

«Жыццё — атракцыён для ўсіх, кім бы ты ні быў і адкуль бы ні прыйшоў. Галоўнае — пакуль ты ў гэтай паездцы, азірайся навокал, пераканайся, што ўсе побач і ў парадку», — раіць Бэйлі іншым.

Мара пра віяланчэль і французскую мову

«Кожны мужчына павінен мець сябра гея», — лічыць Бэйлі.

Сам ён зрабіў камінгаўт у 2018-м, а ў 2024 годзе заснаваў дабрачынны фонд The Shameless Fund, які падтрымлівае ЛГБТК+ арганізацыі, што змагаюцца са стыгмай.

«Ёсць столькі людзей, якія хочуць рабіць неймаверныя рэчы, але адчуваюць, што не могуць. Цяпер ЛГБТ-сектар пад вялікім ціскам, таму для мяне вялікі гонар сустракаць такіх спецыялістаў і бачыць, колькі патэнцыялу вакол», — гаворыць акцёр.

Ён марыць стаць бацькам і лічыць, што зарукаю ўдалых стасункаў з’яўляюцца камунікацыя, сумленнасць і шчырае захапленне поспехамі партнёра.

Бэйлі — адзін з папулярных Instagram-блогераў: цяпер на яго старонку падпісаныя больш за 5,7 мільёна чалавек. Аднак сам ён прызнаецца, што стараецца не чытаць каментары пад сваімі пастамі.

«Раблю гэта рэдка, магчыма, раз на месяц», — сцвярджае акцёр.

Сярод яго мараў — навучыцца граць на віяланчэлі і вывучыць французскую мову.

У 2024 годзе самым сэксуальным мужчынам свету назвалі акцёра і рэжысёра Джона Красінскі, у 2023 годзе — Патрыка Дэмпсі.

Каментары3

  • киноман
    05.11.2025
    какие-то странные вкусы у журналистов этого издания. Джонатан Бейли -очень средненький, как и предыдущие номинанты-Джон Красински и Патрик Демпси. И если они выбирают из одних актеров, то номинация должна называться "самый сексуальный актер мира". а не "самый сексуальный мужчина мира"
  • даведка
    05.11.2025
    Самый сексуальный мужчина мира по версии мужчин (ли?) из журнала People...
  • Что за кринж
    05.11.2025
    у него 0% сексуальности

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць