Свет2525

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»

«Ведаючы, як я гэта называю, менталітэт такіх тэрарыстычных дзяржаў, не варта чакаць ніякіх саступак», — заявіў Эрландас Мікенас.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Напружанасць у адносінах Беларусі і Літвы не спадае пасля серыі гібрыдных атак з беларускай тэрыторыі.

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 12 лістапада заявіў пра гатоўнасць да перамоў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў. Аднак 1100 літоўскіх грузавікоў застаюцца, фактычна, арыштаваныя ў Беларусі. Гэта было зроблена мінскімі ўладамі ў адказ на закрыццё Літвой аўтамабільных пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю.

У сваю чаргу, закрыццё пераходаў стала асіметрычным адазам на масіраваныя вылеты метэаралагічных шароў з тэрыторыі Беларусі. Вільні праз гэта давялося шматкроць закрываць аэрапорт. Нічога такога з боку Літвы ў Беларусь ніколі не ляцела, як не заляталі і беспілотнікі — а залёты і іх з тэрыторыі Беларусі мелі месца некалькі разоў.

Прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас заявіў у інтэрв'ю LRT, што не выключае, што тыя кіроўцы, якія засталіся ў Літве, могуць заблакаваць дарогі ў знак пратэсту.

Пасля таго, як Літва на ведамасным узроўні ў панядзелак увечары паўторна звярнулася да Мінска з просьбай адкрыць памежныя пункты Меднікі і Салечнікі для літоўскіх перавозчыкаў, Мікенас не верыць, што Беларусь дазволіць ім вярнуцца дадому. Ён лічыць, што ўрад Літвы недаацаніў магчымую рэакцыю Беларусі.

«Не будзем смешнымі і не будзем на нешта спадзявацца. Ведаючы менталітэт такіх тэрарыстычных дзяржаў, не варта чакаць ніякіх саступак. Пакуль мяжа не будзе адкрытая — грузавікі не выедуць», — заявіў Мікенас у каментары для BNS.

«Я цалкам упэўнены, што тыя транспартныя сродкі, якія не паедуць на стаянкі, будуць канфіскаваныя», — сказаў Мікенас.

Па словах міністра Рыжанкова, «калі літоўскі бок сапраўды гатовы захоўваць інтарэсы сваіх грамадзян, сапраўды гатовы выбудоўваць свае дзеянні ў адпаведнасці з патрэбамі і патрабаваннямі тых прадпрымальнікаў, якія ў цяперашні час пакутуюць ад гэтых аднабаковых мер Літоўскай Рэспублікі, то ён у найбліжэйшы час пазітыўна адкажа на нашы прапановы», «меры павінны ў сябе ўключаць цэлы комплекс палітычных і дыпламатычных рашэнняў».

Гаворка пра рашэнні, «якія накіраваныя … на як мага хутчэйшае ўрэгуляванне сітуацыі і аднаўленне нармальнага функцыянавання нашай мяжы ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін», — дадаў Максім Рыжанкоў.

11 лістапада міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову даручана пачаць перамовы з літоўскімі калегамі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нармалізаваць сітуацыю на мяжы і дамовіцца пра адкрыццё пунктаў пропуску. Удзельнічаць у арганізацыі перамоваў будзе і кіраўнік Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Фактычна гэта прызнанне таго, што пытанне не з'яўляецца чыста эканамічным.

Літва закрыла мяжу да 30 лістапада з-за паветраных шароў, якія запускалі з Беларусі. У адказ беларускія ўлады заблакавалі 1100 літоўскіх грузавікоў.

Спачатку беларускія СМІ называлі лічбу «да 5000 літоўскіх грузавікоў». У рэальнасці колькасць аказалася меншай.

Аляксандр Лукашэнка загадаў браць з літоўскіх дальнабойшчыкаў па 120 еўра за суткі на стаянцы, а ў тых, хто не будзе плаціць, забіраць машыны. Такім чынам, гаворка пра 132 тысячы еўра за суткі. За першыя 11 дзён лістапада, такім чынам, літоўскім перавозчыкам давядзецца заплаціць амаль паўтара мільёна еўра. Калі закрыццё мяжы расцягнецца на месяц, сума вырасце да 4 мільёнаў еўра.

Агулам жа ў закладзе апынулася маёмасць на салідную суму. Па інфармацыі літоўскага Žinių radijas, сярэдні кошт літоўскага велікагруза складае прыкладана 110 тысяч еўра. Гэта значыць, гаворка пра маёмасць коштам прыкладна 120 мільёнаў еўра.

Праўда, яшчэ пытанне, якая частка з тых фактычна без суда арыштаваных транспартных сродкаў належыць уласна літоўскім кампаніям, а якая — беларускім уласнікам, што маюць фірмы ў Літве. Такая практыка стала масавай пасля 2022 года, калі ў адказ на напад Расіі на Украіну, які адбыўся з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі і з лагістычнай ды інфармацыйнай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі, Еўрасаюз забараніў рух грузавікоў на расійскай і беларускай рэгістрацыі. Статыстыкі не існуе, але не выключана, што вялікая частка заблакаваных машын — беларускіх прыватных уласнікаў.

Пакуль Асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Літвы Linava разглядае магчымасць правядзення акцый пратэсту ў Літве і Бруселі, міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч лічыць, што больш лагічным крокам было б правесці іх у Беларусі, якая не выпускае фуры. «Беларусь закрывае, але пратэстуем у Літве. Я думаю, яны маглі б пратэставаць і ў Беларусі. Гэта не мы іх не выпускаем, а беларусы не выпускаюць, таму пратэставаць там было б для іх лагічным і правільным крокам», — заявіў Кандратовіч журналістам у сераду.

Каментары25

  • %
    12.11.2025
    Ну дык не транспартуйце свае грузы праз краіну тэрарыст. Навошта? Шукайце іншую лагістыку. Увогуле - калі Беларусь гэта чорная дзірка на мапе, то чаго вы сюда лезеце тым ці іншым спосабам?
  • Ноўнэймава бядота
    12.11.2025
    Хто гэты чэл, увогуле не ведаю, але Прэзідэнт Трамп ясна сказаў "Высокапаважаны Прэзідэнт Лукашэнка". Хай ідзе да Трампа і высвятляе, як на самой справе!
  • Вейшнорит
    12.11.2025
    Так уже давно было известно, что "РБ - спонсор мирового терроризма"!)

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?6

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?6

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць