У Літве дамовіліся пра спрошчаны парадак вяртання з Беларусі затрыманых паўпрычэпаў
Асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Літвы Linava і літоўская мытня ўзгаднілі часовае спрашчэнне парадку вяртання паўпрычэпаў, што засталіся ў Беларусі пасля затрымання літоўскіх грузавікоў. Калі Мінск дасць дазвол на іх вяртанне, літоўскія фуры змогуць выязджаць з краіны без паўпрычэпаў, каб забраць іх на беларускім баку, паведамляе Delfi.lt.

Прэзідэнт Linava Эрландас Мікенас адзначыў, што гэтае рашэнне дапаможа кампаніям хутчэй вярнуць сваю маёмасць і скараціць фінансавыя страты.
Аднак пытанне вяртання саміх грузавікоў з Беларусі пакуль застаецца нявырашаным, і рашэнне па ім прымае не літоўскі бок.
Мікенас падкрэсліў, што галоўная задача — зрабіць так, каб перавозчыкі не страцілі свае паўпрычэпы, якія з’яўляюцца іх уласнасцю і працоўным інструментам. Сумесна з мытняй у выніку ўдалося знайсці механізм, які дазволіць стабілізаваць сітуацыю прынамсі ў той частцы, якая залежыць ад літоўскага боку.
МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі
Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць
Лукашэнка патрабуе ад Літвы палітычных перамоў на ўзроўні МЗС. Фуры застаюцца ў закладніках
Міністр унутраных спраў Літвы пакуль не бачыць неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары