Свет1010

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая правесці рэферэндум па пытанні будучыні Данбаса, тэрыторыю якога Расія патрабуе перадаць дзеля падпісання мірнай дамовы, якую падтрымліваюць ЗША. Ён падкрэсліў, што гэтае рашэнне павінен прыняць народ Украіны — праз выбары або рэферэндум.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Зеленскі адзначыў, што ЗША прапануюць стварыць на Данбасе «асаблівую эканамічную зону» без расійскіх войскаў.

«Амерыканскі бок бачыць, што ўкраінскія войскі выходзяць з тэрыторыі Данбаса, і кампраміс быццам бы ў тым, што расійскія войскі не заходзяць на гэтую тэрыторыю Данбаса. Хто будзе кіраваць гэтай тэрыторыяй, якую яны называюць ужо «свабоднай эканамічнай зонай» або «дэмілітарызаванай зонай», — яны не ведаюць», — сказаў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны дадаў, што ягоная каманда штодня працуе над праектам мірнай дамовы, ініцыяванай ЗША, якая цяпер складаецца ў 20 пунктаў. 10 снежня ўвечары Украіна адправіла ў Вашынгтон перагледжаны дакумент, які ўключае новыя прапановы па спрэчных тэрыторыях і кантролю над Запарожскай АЭС. Зяленскі падкрэсліў, што гэты праект яшчэ не канчатковы.

У дакуменце прапісваецца, што Расія павінна вывесці войскі з частак Харкаўскай, Сумскай і Днепрапятроўскай абласцей, а на Херсоншчыне і Запарожжы баявыя дзеянні прапануецца спыніць па лініі фронту. Таксама ў новым варыянце дакумента адкарэктаваная колькасць украінскай арміі: калі раней яна была абмежаваная 600 тысячамі салдат, то цяпер — 800 тысяч.

10 снежня лідары Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі размаўлялі па тэлефоне з Дональдам Трампам пра мірную дамову. Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, Трамп сказаў еўрапейцам, што яны павінны аказаць ціск на Зяленскага, каб ён пагадзіўся на план ЗША, які ўключае тэрытарыяльныя саступкі і абмежаванне колькасці Узброеных сіл Украіны. Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пры гэтым адзначыў, што рашэнне пра саступкі павінны прымаць прэзідэнт і народ Украіны.

Каментары10

  • Барадзед
    11.12.2025
    Мерц плюнул Трумпу в лыч.
  • Filipp
    11.12.2025
    "Ён падкрэсліў, што гэтае рашэнне павінен прыняць народ Украіны — праз выбары або рэферэндум."©
    Ведаеце, гэта прыгожа гучыць, хай гэта абірае народ Украіны! Але ж з іншага боку, гэта звычайнае бегства ад адказнасці, мо якія могуць быць пытанне да мяне, гэта Вы ( народ) так рашылі, ваша і адказнасць!
  • Ахаха
    12.12.2025
    Filipp, хатаскрайнікам не запае “жорсткай рукі”, за 30 гадоў так прывыклі седзячы на канапе

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць